Знайсці
22.09.2022 / 21:244РусŁacБел

У Полацкім раёне пажарны выцягнуў з Дзвіны старадаўні меч

Полацкі пажарнік Аляксандр Брыль у жніўні паехаў на рыбалку, з якой вярнуўся са старадаўнім мячом. Знаходку прэзентавалі ў Музеі беларускага кнігадрукавання, паведамляе прэс-служба МНС.

Паведамляецца, што мужчына лавіў рыбу на Дзвіне і там, на глыбіні каля 3 метраў, калі вырашыў пашукаць сама на глыбіні, у раёне Запалоцця і вёскі Чарнешчына акурат і знайшоў гэты меч. Як гэта тэхнічна адбывалася, на сайце МНС не паведамляецца. 

У кожным разе пажарнік аднёс меч на працу, адкуль знаходку перадалі нацыянальнаму Полацкаму гісторыка-культурнаму музею. І спецыялісты прызнаюць яе старажытнасць і каштоўнасць:

«Знаходка вельмі цікавая, раней у нас такіх не было. Гэта своеасаблівы адбітак часу. Агульная даўжыня мяча 128 см, прыкладна 1,6 кг. У выніку даследавання хімічнага складу мяча ўстаноўлена, што лязо і гарда вырабленыя з загартаванай высокавугляроднай сталі, а наверша — з няскончанага жалеза. Матэрыялам для вырабу інкрустацыі стала двухкампанентная латунь без дадатковых дамешкаў», — расказаў рэстаўратар Аляксандр Волкаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Баба Гэля/адказаць/
23.09.2022
Чакаем гэнэрал-адмiрала на белай кабыле. Мешканцам хавацца у бульбу цi яшчэ куды.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
24.09.2022
Сом озёрный

Или крестьян обдирали, создав кооперативы Полоцкий и др.
0
рыба-меч/адказаць/
27.09.2022
мужу паказала. сказаў - гэта двуручны меч. меч для казні. або цэрыманіяльны
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера