Знайсці
22.09.2022 / 22:00 11

Сняцца кашмары па начах? Гэта можа быць ранняй прыкметай дэменцыі

Навукоўцы ў ходзе даследавання прыйшлі да высновы, што людзі, якія хаця б раз на тыдзень бачаць кашмары ў сне, у чатыры разы больш схільныя да пагаршэння кагнітыўных функцый, піша The Guardian.

Фота: Pixabay.

Вынікі новага маштабнага даследавання сувязі дэменцыі і сну могуць прывесці да знаходжання новых спосабаў выяўлення прыкметаў гэтай хваробы.



Толькі 5% людзей сярэдняга ўзросту бачаць кашмары штотыдзень.

Большасць людзей час ад часу пакутуюць ад благіх сноў, але ж толькі 5 адсоткаў дарослых людзей бачаць сапраўдныя кашмары прынамсі раз на тыдзень. Стрэс, трывожнасць і недахоп сну з’яўляюцца патэнцыйнымі трыгерамі гэтай з’явы, але папярэднія даследавання хваробы Паркінсона таксама звязвалі частыя кашмары з паскораным пагаршэннем кагнітыўных здольнасцяў і развіццём дэменцыі ў будучыні.

Каб высветліць, ці тое самае праўдзіва для здаровых дарослых людзей, дактары вывучылі даныя апошніх трох даследаванняў на гэту тэму. Даследчыкі аналізавалі якасць сну ўдзельнікаў, а потым назіралі за імі на працягу многіх гадоў, перыядычна адсочваючы стан здароўя мозга кожнага. У даследаванні ўзялі ўдзел звыш 600 людзей сярэдняга ўзросту (ад 35 да 64 гадоў), і яшчэ 2600 людзей, якім было па 79 гадоў і больш.

Іх даныя прааналізавалі, каб высветліць, ці тыя людзі, што часцей бачыць кашмары, сапраўды больш схільныя да пагаршэння разумовых здольнасцяў, і які працэнт з іх урэшце атрымлівае дыягназ дэменцыі.

Сярод пажылых удзельнікаў у тых, хто часта паведамляў аб трывожных снах, у наступныя гады ў два разы часцей дыягнаставалася дэменцыя.

Адным магчымым тлумачэннем гэтаму можа быць тое, што людзі, якім сняцца кашмары, маюць ніжэйшую якасць сну. Благая якасць сну, у сваю чаргу, прыводзіць да таго, што набіраецца большая колькасць тых бялкоў, якія часта звязваюць з узнікненнем дэменцыі.

Другое магчымае тлумачэнне — генетычны ўплыў, якім абумоўліваецца і якасць сну, і хуткі заняпад кагнітыўных здольнасцяў.

Імаверна, нэйрадэгенератыўныя працэсы ў пярэдняй долі мозга ўскладняюць здольнасць людзей кантраляваць свае эмоцыі падчас сну, што ў сваю чаргу прыводзіць да кашмараў.

Мы ведаем, што нейрадэгенератыўныя захворванні, такія як хвароба Паркінсана або Альцгаймер, звычайна пачынаюцца праз шмат гадоў пасля іх дыягназавання. У некаторых асоб кашмары могуць сведчыць, што яны ўжо маюць нэйрадэгенератыўнае захворванне, што развіваецца.

Толькі некаторыя частка дарослых людзей, якія перыядычна сняць кашмары, насамрэч маюць павялічаную рызыку развіцця дэменцыі. Тым не менш, калі сувязь паміж кашмарамі і рызыкай дэменцыі будзе канчаткова пацверджана, то іх наяўнасць у будучыні можа выкарыстоўвацца для знаходжання асоб, якія сапраўды маюць павышаную рызыку развіцця гэтай хваробы.

Найлепшы спосаб справіцца з дэменцыяй — яе прадухіленне. Ёсць некалькі фактараў, на якія заўсёды можна паўплываць — кепскае харчаванне, недахоп фізічнай актыўнасці, курэнне і злоўжыванне алкаголем.

ЯЛ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
адна з сур'ёзных / адказаць
26.09.2022
"Однако любопытно, что к тому же выводу - о бесполезности снов - своим путем пришел британский профессор Джим Хорн, многие годы изучающий сон в университете Лафборо: - Я думаю, что сны - это кино для нашего сознания. Они развлекают наш мозг, пока мы спим.
Хорн говорит, что в отсутствии снов часто признаются пациенты, принимающие антидепрессанты, но «эти люди не сходят с ума, они абсолютно нормальны и не имеют никаких проблем с памятью».
Вот что профессор пишет в своей статье: «Многие из нас верят в то, что сны полезны для психического здоровья, они помогают решать внутренние конфликты и в некотором роде «лечат душу». Но в поддержку этой привлекательной теории Фрейда и других невозможно привести ни одного серьезного доказательства. Фактически сновидения могут даже навредить человеку. Например, люди в депрессии обычно видят грустные и страшные сны, которые могут только усугубить состояние страдальца на следующий день. Поэтому, может быть, даже лучше, если человек не видит снов вообще. Известно немало случаев, когда у пациентов, не видящих снов в течение года и дольше, улучшалось психическое здоровье»."
0
ці вось яшчэ... / адказаць
26.09.2022
"Качество сна зависит от того, что мы едим: если ужин был слишком обильным — вас ожидают страшные сновидения. Доказано, что если на протяжении недели ложиться спать слегка голодным, то образы во время сна будут яркими и веселыми."
0
Чмель / адказаць
26.09.2022
О! Дзякуй. Антыдэпрэсанты ніколі ў жыцьці не ўжываў, увогуле ніякія лекі не прымаю. Рэжыма ў жрачцы не трымаюся, часам магу на ноч нажэрціся, а іншы раз паўдня нічога ня есьці перад сном. Сёньня во піва набубенюся па самыя вушы, ужо ў працэсе. А сны рэдка бачу, зусім, раз на два гады можа. Ня схільны лічыць гэта адхіленнем ці абнармальнасьцю, кожнаму сваё... Кіна й у рэальным жыцьці хапае з ліхуем. Дзякуй за інфу.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31