Знайсці
22.09.2022 / 19:45РусŁacБел

Шыльда новая, а цана старая. Бензін АІ-98 увадначас падаражаў ажно на 8 капеек, але ёсць нюансы

Выданне NewGrodno.by звярнула ўвагу на тое, што на ўсіх АЗС, дзе рэалізуюць «дзевяноста восьмы» бензін, з 21 верасня змяніліся цэннікі. Падаражаў, праўда, толькі адзін від бензіну — АІ-98, але затое адразу на 8 капеек. З чым гэта звязана?

Цікавы нюанс пры гэтым, што хоць цана за літр бензіну склала 2.68, а пару дзён таму кіроўцы плацілі па 2.60, пры запраўцы аўтамабіля на табло калонкі выскоквае «старая» цана. Аператар АЗС патлумачыў гэты парадокс так:

«Сапраўды, з 21 верасня гэты від паліва падаражэў. Але пры аплаце за наяўныя або па банкаўскай карце прадастаўляецца зніжка ў памеры 8 капеек за літр АІ-98».

Як доўга захаваецца такая зніжка, на запраўцы патлумачыць не змаглі. У той жа час пры запраўцы па паліўнай картцы, так званай «таблетцы», зніжкі на гэты від паліва няма. І колькі пратрымаецца пры аплаце наяўнымі ці банкаўскай карткай, таксама ніхто інфармацыі не дае.

У чым прычына падаражэння менавіта АІ-98, не паведамляецца, а іншыя віды бензіну пакуль каштуюць столькі ж, як і раней.

Цана на паліва ў Беларусі не мяняецца з 28 чэрвеня, а да гэтага з сакавіка практычна кожны аўторак бензін і «дызель» абавязкова даражэлі на 2 капейкі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
8
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930