Знайсці
22.09.2022 / 16:491РусŁacБел

Украінскія войскі прарвалі абарону на паўночны захад ад Лімана

Украінцы наступаюць каля населеных пунктаў Карпаўка і Рэдкадуб. Пра гэта піша расійская франтавая блогерка Долгарава.

Па інфармацыі блогераў WarGonzo і Ігара Гіркіна, расіяне таксама вядуць цяжкія абарончыя баі каля Дробышава і на паўднёвых ускрайках Лімана.

Прарыў стварае пагрозу акружэння Лімана. А ўкраінскі плацдарм на левым беразе Северскага Данца ў раёне Святагорска і Ізюма разросся, такім чынам, да прыкладна паўтысячы квадратных кіламетраў.

У выніку імклівага наступу 5—10 верасня ўкраінская армія вызваліла Балаклею, Купянск, Ізюм і Ваўчанск, а расійскія злучэнні хаатычна адступілі на левы бераг рэк Данец і Аскол. У выніку расіянам не ўдалося стварыць надзейнай лініі абароны па гэтых рэках, як яны спадзяваліся, але і ўкраінская армія не заняла з налёту Ліман і Сватава. Баі рознай інтэнсіўнасці на подступах да гэтых гарадкоў працягваюцца ўжо амаль два тыдні.

Мяркуючы па паведамленнях з двух бакоў, украінскія войскі прасунуліся на левым беразе Данца і Аскола на 5—20 кіламетраў у пяці-шасці кірунках адначасова.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
135
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
4
24.09.2022
Слава Украине !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930