Знайсці
22.09.2022 / 16:221РусŁacБел

Цяжка хвораму палітвязню Паўлу Кучынскаму па выніках апеляцыі здзекліва «змянілі прысуд»

2 верасня ў Мінскім абласным судзе была разгледжаная апеляцыйная скарга Паўла Кучынскага. Па выніках яе разгляду яму скарацілі тэрмін на тры месяцы — з пяці гадоў зняволення да чатырох гадоў і дзевяці месяцаў. Але пры гэтым дадалі штраф у памеры 120 базавых велічынь (3840 рублёў), піша «Вясна».

Першапачатковы прысуд быў вынесены ў судзе Вілейскага раёна 7 чэрвеня. Тады маладзечанцу Паўлу Кучынскаму, якога абвінавацілі ў абразах Лукашэнкі, прадстаўніка ўлады, суддзі, а таксама ў гвалце альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў, суд прызначыў 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Прысуд па цяперашніх часах, на жаль, ужо дастаткова ардынарны, але спецыфіка ў тым, што Павел мае інваліднасць першай групы, у яго чацвёртая, то-бок апошняя стадыя раку. Таму такую «змену прысуду» цяжка ўспрымаць іначай, як свядомы здзек са смяротна хворага чалавека. 

Адрас для лістоў: Следчая турма №8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Павел Андрэевіч Кучынскі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
22.09.2022
Гэтыя судзьдзі ўсведамляюць што яны робяць?!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера