Знайсці
02.10.2022 / 19:52

Курсы англійскай мовы: параўноўваем цэны

Восень — час, калі прынята брацца за вучобу, напрыклад, нарэшце падцягнуць англійскую мову. Сабралі для вас асноўную інфармацыю пра тое, колькі гэта можа вам каштаваць.

Фота: pixabay.com

Мінск

Відавочны шлях для тых, хто шукае ўрокі па замежнай мове, — гэта звярнуцца да прыватных курсаў. У папулярнай мінскай школы Streamline, якая таксама мае філіялы ў абласных цэнтрах, цэны на курсы для дарослых па англійскай і польскай мовах пачынаюцца ад 352 рублёў за 8 тыдняў заняткаў удзень, калі жадаеце хадзіць увечары, кошт складзе 392 рублі. Падлеткавыя курсы англійскай каштуюць у Streamline 344 рублі.

Трохі танней абыдзецца англійская (а таксама іспанская і нямецкая мовы) — 336 рублёў — за ўсё той жа семестр памерам у 160 акадэмічных гадзін. У дзяцей, праўда, цэны параўнальныя: ад 298 рублёў за меншы па памерах семестр — 140 акадэмічных гадзін.

У школе Foreign language centre месяц заняткаў для дарослых каштуе ад 184 рублёў, для дзяцей — ад 136 рублёў. Ці паспрабуйце школу RealWay, дзе цэны на курсы для дарослых стартуюць ад 144 рублёў за месяц, для дзяцей — ад 64 рублёў.

Нарэшце, можна звярнуцца і ў дзяржаўныя ўстановы. Папулярныя, напрыклад, курсы ў «інязе» (МДЛУ). Аплата ў іх ідзе адразу за ўвесь семестр (4 месяцы), і каштуе ён 470 рублёў, што больш выгадна ў параўнанні з прыватнымі школамі.

Абласныя цэнтры

У рэгіёнах цэны на курсы англійскай мовы прадказальна ніжэйшыя. Так, месяц заняткаў у Брэсце двойчы на тыдзень абыдзецца вам у сярэднім ад 100 рублёў — як мінімум, такія цэны прапануюць школы «Одиссея знаний» і International Language House. Праўда, у гэтым выпадку вы плаціце за заняткі, што доўжацца 80 хвілін. 

Ёсць у Брэсце школа, якая прапануе курсы па сярэдняй цане ад 60 рублёў на месяц, — «Нью-Тон». Заняткі ў ёй доўжацца толькі гадзіну, і ніхто не гарантуе, што колькасць вучняў у групе будзе неяк абмежаваная, але калі трэба сэканоміць, гэта добры варыянт.

Ад 104 рублёў на месяц стартуюць цэны ў гомельскай школе англійскай мовы Mr. Language. Ёсць у Гомелі і больш дарагія курсы, напрыклад, школа The English Company прапануе заняткі па цане 128 рублёў на месяц, але пры гэтым вам абяцаюць групу да 6 чалавек, эфектыўную праграму з Оксфарда і выкладчыка-эксперта.

Трохі ніжэйшыя цэны можна знайсці ў магілёўскай школе «Профі». Так, адзін занятак працягласцю ў стандартныя 80 хвілін абыдзецца тут у 12 рублёў, што дае прыкладна 96 рублёў на месяц. Гатовы заплаціць больш? Магілёўская школа замежнай мовы «Аспект» просіць ад 186 рублёў за 6 тыдняў англійскай мовы для дарослых, і гэта не проста так: школа працуе з 2001 года, а яе выкладчыкі, як паведамляецца на сайце школы, маюць міжнародныя сертыфікаты, што пацвярджаюць іх кваліфікацыю.

У некаторых беларускіх моўных школах можна знайсці вельмі нечаканыя тэхнікі вывучэння мовы. Так, гродзенская моўная студыя Yes прапануе так званую методыку дыялогавага ўзаемадзеяння — гэтая тэхніка нібыта ўнікальная, але насамрэч яна дужа нагадвае вельмі папулярны сёння камунікатыўны падыход у вывучэнні замежнай мовы.

Так ці інакш, месяц заняткаў у гэтай студыі абыдзецца вам у 104 рублі, і гэта не самыя высокія лічбы ў Гродне. Трошкі больш вы заплаціце, напрыклад, у школе Mr. English, дзе цэны на курсы стартуюць ад 120 рублёў у выпадку з пачатковым узроўнем англійскай. Аналагічныя цэны ў гродзенскай школе Happy English — ад 510 рублёў за 4 месяцы, што эквівалентна 127,5 рубля за месяц.

На поўначы Беларусі, у Віцебску, цэны на англійскую вышэйшыя. Напрыклад, камунікатыўны курс англійскай мовы ў віцебскай школе Light English будзе каштаваць вам 140 рублёў у месяц, базавы курс англійскай у школе Lingvobelka — 170 рублёў. Нарэшце, адзначым віцебскую школу «Элементарно!», якая ўвогуле пазначае цэны на сваім сайце ў далярах. Калі разглядаць тыя курсы школы, дзе заняткі адбываюцца двойчы на тыдзень, як гэта і прынята, цэны на іх стартуюць ад 81 даляра на месяц.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Як хутка вывучыць замежную мову? Вось 11 простых парадаў

Навукоўцы знайшлі мову, якую ведае кожны чалавек

«Партрэта Лукашэнкі ў класе не было». Беларусы, якія скончылі прыватную школу, расказалі, як яны там вучыліся

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30