Знайсці
22.09.2022 / 15:22 10

Прэзідэнт Калумбіі заклікаў легалізаваць какаін ва ўсім свеце

Нядаўна абраны прэзідэнт Калумбіі Густава Петра, выступаючы на сесіі Генасамблеі ААН, заклікаў легалізаваць наркотыкі па ўсім свеце і адмовіцца ад здабычы вуглевадародаў.

«Што прыносіць большую шкоду людзям? Какаін або выкіды ад спальвання вуглевадародаў, у тым ліку нафты?» — задаўся пытаннем Петра.

Замежныя СМІ адзначылі, што літаральна напярэдадні ён заявіў, што Калумбія плануе скараціць пасевы кокі, «абапіраючыся не на ваенныя дзеянні, а на стварэнне ўмоў для таго, каб сяляне знаходзілі «рэнтабельныя альтэрнатывы» вырошчванню раслін, якія змяшчаюць наркатычнае рэчыва.

Новы прэзідэнт Калумбіі Густава Петра быў прыведзены да прысягі 8 жніўня. Адным з пунктаў яго праграмы быў заклік да сусветнай супольнасці дэкрыміналізаваць наркотыкі.

«Прыйшоў час прыняць новую міжнародную канвенцыю, якая прызнае, што вайна з наркотыкамі пацярпела паражэнне. Вядома, мір магчымы. Але гэта залежыць ад таго, ці будзе цяперашняя палітыка ў дачыненні да наркотыкаў замененая рашучымі мерамі, якія прадухіляюць спажыванне ў развітых грамадствах», — падкрэсліў Петра.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
22.09.2022
Возможно и не такая глупая идея. В Европе его все равно можно купить на каждом вокзале как аспирин. Молодые чернокожие мущины всегда готовы вам помочь:-) Так зачем кормить все эти банды? Каждый школьник может купить кокосовый порошок за 20 мин. Признайте, война проиграна. Если хотят травиться, пускай травятся.
2
Максим Дизайнер / адказаць
22.09.2022
Ja

А водярой ты не травишься?Кокаин по физической и психической зависимости безопаснее этанола. Или ты думаешь богатеи просто так им упарываются за 100 баксов грамм?
0
Васiль / адказаць
23.09.2022
Можна таймiнг, дзе ён такое кажа? Цалкам паслухаў яго выступ i няма там нiчога пра легалiзацыю какаiна ва ўсiм свеце.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31