Знайсці
22.09.2022 / 14:52РусŁacБел

СМІ: Абаронцаў «Азоўсталі» абмянялі на кума Пуціна праз Гомель

Учора персанал аэрапорта «Гомель» быў ізаляваны ў будынках. Гэта было зроблена для правядзення абмену ваеннапалонымі паміж Расіяй і Украінай, паведамляе «Флагшток» са спасылкай на крыніцу, звязаную з дзяржаўным РУП «Белаэранавігацыя».

Па інфармацыі тэлеграм-канала «Беларускі гаюн», учора ў 14:40 у аэропорце «Гомель» прызямліўся Іл-76 ВКС РФ з бартавым нумарам RA-76669. Праз дзевяць гадзін (у 22:30) ён вылецеў. 

Такім чынам, на тэрыторыю гомельскага аэрапорта з РФ самалётам былі дастаўленыя каля 200 украінскіх вайскоўцаў, у тым ліку абаронцы марыупальскага завода «Азоўсталь», якія патрапілі ў расійскі палон у маі 2022 года.

Узамен украінскіх вайскоўцаў Расія атрымала так званага кума Пуціна — прарасійскага палітыка Медзведчука, які пасля пачатку вайны збег з-пад хатняга арышту і спрабаваў пакінуць Украіну, і 55 захопленых расійскіх ваенных.

Чытайце таксама:

Украінцы выменялі абаронцаў «Азоўсталі» на Медзведчука

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930