Знайсці
22.09.2022 / 13:307РусŁacБел

За некалькі каментарыяў шматдзетнага бацьку пасадзілі на 1,5 года

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 22 верасня на паўтара года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі 48-гадовага шматдзетнага бацьку Паўла Ларына. За каментарыи ў тэлеграм-чатах і каналах яго абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады і Лукашэнкі (артыкулы 369 і 368 Крымінальнага кодэкса). Прысуд вынесла суддзя Таццяна Пірожнікава, паведамляе «Вясна».

Паўла асудзілі па трох эпізодах. У канцы 2020 года ён у тэлеграм-канале пакінуў каментарый, які «зневажаў годнасць» тады яшчэ міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева. Таксама, згодна з версіяй абвінавачвання, Ларын пакінуў каментарый у дачыненні да Лукашэнкі — допіс прызнаны абразлівым. А 24 лютага 2022 года ў дваровым тэлеграм-чаце мікрараёна «Малінаўка» Ларын выказаўся пра «спецыяльную ваенную аперацыю». Самі каментарыі на судзе не агучваліся. 

На працэсе палітвязень прызнаў віну і пацвердзіў, што ён сапраўды пакідаў каментарыі.

Павел — шматдзетны бацька, на волі яго чакаюць чацвёра дзяцей, двое з якіх — малалетнія. У апошнім слове ён прасіў суддзю не пазбаўляць яго волі, таму што дзеці маюць патрэбу ў бацьку побач з сабой. Пракурор 21 верасня запрасіў для Паўла паводле ч. 1 арт. 369 і 368 КК паўтара года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта такі прысуд вынесла на наступны дзень суддзя Пірожнікава.

Пад вартай Павел утрымліваецца з 14 чэрвеня 2022 года. У лютым яго арыштоўвалі на 15 сутак за паведамленне ў раённым чаце, дзе ён выказаўся супраць вайны.

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
20
0
Гавгавгав/адказаць/
22.09.2022
Максим Дизайнер, твоя мечта - это льготный кредит? . Если б был он в простой майке то уверен ты бы и к этому прицепился.
0
Вожык/адказаць/
22.09.2022
Злобный вожык, у таких холопов как ты писать комментарии и высказывать собственное мнение считается «опасными делами». Ты давай или ошейник сними или тихонько жуй в своём стойле! 
0
Мувэдэ/адказаць/
23.09.2022
Злобный вожык, он про детей и думал.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930