Знайсці
22.09.2022 / 08:49 1

ISW: Пуцінская мабілізацыя дазволіць толькі захаваць колькасць арміі ва Украіне на цяперашнім узроўні

Вашынгтонскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) апублікаваў свой штодзённы бюлетэнь аб вайне ў Украіне, сёння ён быў чакана прысвечаны аб'яве расейскім прэзідэнтам частковай мабілізацыі. Як многія іншыя заходнія аналітыкі, ISW не лічыць, што гэта радыкальна зменіць сітуацыю для Расіі.

Мабілізацыі можа быць дастаткова для таго, каб падтрымліваць колькасць расійскіх войскаў ва Украіне на цяперашнім узроўні, кампенсуючы панесеныя страты. Прычым нават гэта не факт.

Невядома, якая частка рэзервістаў ужо ваюе ва Украіне (тыя, хто нядаўна адслужыў, былі асноўнай мішэнню кампаніі па рэкрутаванні кантрактнікаў). Але ў любым выпадку, салдат тэрміновай службы ў расійскай арміі навучаюць першапачаткова дрэнна, а пасля звальнення ў запас не навучаюць наогул.

Міністр абароны Сяргей Шайгу сказаў, што мабілізацыя будзе праходзіць паэтапна.

Гэта азначае, што ніякіх рэзкіх нарошчванняў войскаў ва Украіне не будзе, а значыць, і сітуацыя кардынальна не зменіцца.

Такім чынам, расійская мабілізацыя мала паўплывае на магчымасць вызвалення Украінай сваёй тэрыторыі на працягу восені і зімы.

У сваёй прамове Уладзімір Пуцін чарговым разам згадаў ядзерную зброю, але ён нічога не сказаў пра распаўсюд расейскага ядзернага парасоніка на тэрыторыі, якія ён мае намер анексаваць. Таксама ён не звязваў мабілізацыю і анексіі. Прысутнасць гэтых трох тэм у адной і той жа прамове дазваляе інтэрпрэтаваць іх як ўзаемазвязаныя, аднак сам Пуцін ніякай прамой сувязі не правёў, мяркуюць эксперты ISW.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Фермеры-партизаны в Мелитополе / адказаць
22.09.2022
Фермеры-партизаны в Мелитополе угостили оккупантов отравленной черешней! правильно, следующий шаг освобождение  Карелии от Орды ! Ivan, Частичная мобилизация - это когда тебя призывают целиком, а возвращают по частям
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31