Знайсці
22.09.2022 / 18:448РусŁacБел

«Мы яго паклікалі, але ён ужо збег». Ціханоўская ледзь не сустрэлася ў Нью-Ёрку з Макеем

Як стала вядома «Нашай Ніве», у кулуарах сесіі Генасамблеі ААН Святлана Ціханоўская ледзь была не сустрэлася з афіцыйным прадстаўніком лукашэнкаўскага рэжыму, міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. Але не задалося.

«На выхадзе з будынка Генасамблеі ААН Ціханоўская перасеклася з Уладзімірам Макеем. Ён выходзіў з будынка разам з дэлегацыяй. А ў лобі знаходзілася Святлана разам са сваёй дэлегацыяй. Ён пабачыў Ціханоўскую і прыспешыў крок. Мы яго паклікалі, але ён ужо збег», — расказаў дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Святлана Ціханоўская ўжо сустрэлася з прэзідэнтам Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен, а таксама кіраўнікамі Польшчы і Літвы Анджэем Дудам і Гітанасам Наўседам. Акрамя таго, адбыліся сустрэчы з генсакам Рады Еўропы Марыяй Пейчынавіч-Бурыч, прэзідэнтам Парламенцкай асамблеі АБСЕ Маргарэтай Сэдэрфельт, міністрамі замежных спраў Эстоніі, Фінляндыі, Літвы, Аўстрыі, Латвіі, Іспаніі, Партугаліі, Польшчы.

Акрамя палітыкаў, дэмакратычная лідарка Беларусі правяла перамовы з гендырэктарам Google Сундарам Пічам, віцэ-прэзідэнтам Meta Нікам Клегам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
54
Панылы сорам
0
Ха-ха
32
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2
0
Беня/адказаць/
23.09.2022
Он просто боялся опоздать на встречу с Наташей.
0
антисвета/адказаць/
25.09.2022
"Мы яго паклікалі, але ён ужо збег», — расказаў дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

а ў спісе ніжей прыведзены ўсе, хто не збег?) фоты Света робіць ужо ў асноўным на вуліцы... а некалі ж таксама выступала ў ААН...

п.с. Рэд., гэтую "навіну" ужо ніхто не чытае, таму каментар пэўна можна змясціць? псіхіка закаханых у свету не пастрадае)
0
антисвета/адказаць/
25.09.2022
хм... дарэчы...
я заўважыла, што вы навіны з ёй змяшчаеце ў рубрыцы Грамадства, а не Палітыка, як раней.
таксама нельга не заўважыць, што яна апошнім часам у адным і тым жа касцюмчыку галубым... зарачак толькі не хапае на ім... практычна, як сцяг ЕС, якога амаль не было на пратэстах 20-га...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930