Знайсці
22.09.2022 / 14:135РусŁacБел

«Па кватэрах, па нумарах»: беларускім сілавікам далі ўказанне адсочваць расіян, якія хаваюцца ад мабілізацыі 

Як стала вядома «Нашай Ніве», сілавікі атрымалі ўказанні адносна таго, як дзейнічаць з расіянамі, якія едуць у Беларусь хавацца ад мабілізацыі. 

Расійскі аўтамабіль з адклеейнай літарай Z. Фота з сацсетак

Пасля абвяшчэння «частковай» мабілізацыі ў Расіі, расіяне прызыўных параметраў спрабуюць пакінуць краіну. 

У сацсетках шмат фота і відэа чэргаў на межах Расіі з Фінляндыяй, Манголіяй, Казахстанам.

Адзін з варыянтаў — Беларусь. З Расіяй няма граніцы, расійскія законы не дзейнічаюць, іншая краіна. Аднак варта ўлічваць, што Беларусь на сёння падкантрольная Расіі дзяржава.

Як стала вядома «Нашай Ніве» з сілавых структур, ужо ўчора, 21 верасня, беларускія сілавікі атрымалі вуснае распараджэнне ідэнтыфікаваць расіян, якія прыехалі схавацца ад мабілізацыі. 

«Пакуль што на ўзроўні вусных распараджэнняў даведзена назіраць за «кватэрамі на суткі», уваходзіць у кантакт з уласнікамі жылля, — сказаў нам аператыўнік. — Новыя машыны ў дварах з расійскімі нумарамі таксама загадалі адсочваць. Збіраць інфармацыю, правяраць дакументы».

На думку сілавікоў, Беларусь дазволіць расіянам хавацца ад удзелу ў вайне?

«Мне здаецца, што будзем выдаваць. Агульная сістэма штрафаў то наладжана, а злавіць «укланіста» — плёвая задача», — кажа афіцэр. 

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абвесціў аб правядзенні мабілізацыі 21 верасня. Гэта адбылося пасля таго, як украінскія войскі ў пачатку месяца імклівым наступам вызвалілі Харкаўскую вобласць і пацяснілі расіян пад Херсонам. Ініцыятыва застаецца ў руках украінскай арміі. Украінцы наступаюць пад Ліманам, ад Купянска ў кірунку на Сватава і праз Белагораўку ў кірунку Лісічанска. Расійскія франтавыя карэспандэнты прадказваюць таксама ўкраінскі ўдар пад Запарожжам і каля Данецка. А ў раёне Давыдавага Броду і Андрэеўкі ўкраінскія войскі ад Дняпра аддзяляе толькі 10—15 кіламетраў.

Чытайце таксама: Расійскі афіцэр расказаў, як развівалася ўкраінская аперацыя пад Ізюмам. Ëн не разумее, чаму ўкраінцы не захацелі замкнуць акружэнне

Мы ўступаем у момант слабасці Расіі. Дзевяць высноў з вайны ва Украіне для беларусаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
15
Ха-ха
30
Ого
8
Сумна
9
Абуральна
28
1
сьвядомы падонак/адказаць/
22.09.2022
Великолепно! то, что не сделали сами белорусы - сделают они сами. Вот и хорошо...
p.s. фото - огонь. быстро переобуваются касатики..
22.09.2022
Bratnija belarusy buduc' lavic' bratnih rasejcau kab pasylac' u Ukrainu zabivac' bratnih ukraincau
2
голос поколения/адказаць/
22.09.2022
brat, Брат за брата- такое за основу взято (с)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930