Знайсці
21.09.2022 / 21:536РусŁacБел

Як прыгатаваць цыбульны сіроп? Бабулін рэцэпт ад прастуды

Калі ў нас з'яўляецца насмарк, кашаль і боль у горле, мы часта цягнемся за таблеткамі. Але варта паспрабаваць гэты цалкам натуральны і танны рэцэпт, які можа дапамагчы не горш.

Фота: Marco Verch Professional/flickr.com

Чым карысны цыбульны сіроп і ад чаго можа дапамагчы?

Цыбульны сіроп палягчае прастуду і кашаль, прадухіляе анемію і умацоўвае імунную сістэму. Таксама ён мае антысептычнае дзеянне.

Усяго двух-трох сталовых лыжак у дзень дастаткова, каб забяспечыць сябе дадатковай порцыяй вітамінаў (B1, B2, C і A) і мікраэлементаў (кальцый, цынк і фосфар).

Яго можна прымяняць для лячэння наступных станаў:

  • ад болю ў горле,
  • ад кашлю,
  • ад прастуды,
  • пры інфекцыях горла,
  • для ўмацавання імунітэту.

Увага: сіроп не варта даваць маленькім дзецям без папярэдняй кансультацыі з лекарам.

Як прыгатаваць цыбульны сіроп?

Усё вельмі проста. Вам спатрэбяцца дзве цыбулі і цукар або мёд:

  • Вазьміце дзве цыбулі, дробна нарэжце іх і пасыпце цукрам. Замест цукру можна дадаць дзве чайныя лыжкі мёду;
  • Перакладзіце гэта ў міску і старанна змяшайце ўсе інгрэдыенты;
  • Адстаўце накрытую міску ў бок прыкладна на пяць гадзін.

Цыбульны сіроп можна захоўваць не больш за тры дні.

Каму не варта ўжываць цыбульны сіроп?

Хоць ён натуральны і дапамагае змагацца з рознымі хваробамі, не ўсе могуць яго выкарыстоўваць. Людзям з паніжаным крывяным ціскам або людзям з абвастрэннем гастрыту варта спачатку пракансультавацца з лекарам.

Таксама зашмат цыбулі можа прывесці да раздражненне слізістай абалонкі страўніка і абвастрэння праблемаў з ім.

Чытайце яшчэ:

Гэтай зімой беларусы будуць шмат хварэць на грып

«На пусты страўнік» — гэта калі? Колькі часу ежа праводзіць у нас у страўніку?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
21.09.2022
https://www.flickr.com/photos/30478819@N08/ 

можна падумаць я вось гэтыя вашыя новыя дызайны не заўважыла


0
чесн ок ?/адказаць/
22.09.2022
https://www.flickr.com/photos/30478819@N08/

ну-да - вы правыя. трэба неяк кідаць курыць і неяк зноў паціху ўставаць на лыжы... але ж і муж мой у гэтым годзе крыху падскіс... велік па ходу ў сілу некаторых прычын застанецца на лецішчы гніць... з гарналыжным сезонам таксама будзе невядома што...

грусть печаль і все таке

22.09.2022
Хамса, тут такое дело... пошел ночью на заправку за пивом. В наушниках и тихо пою украинские песни иду. Тут подходят двое во тьме - ты з Украины? Не, з Беларуси. --пох, давай бахнем за Украину? - Давай! Сели на лавку и водки из горла. И разошлись тихо. Кто писит, что к беларусам плохо относятся? Ко мне нет. Просто нужно быть ... блин, завтра мне будет плохо, буду блевать))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера