Знайсці
21.09.2022 / 20:263РусŁacБел

Аб'яднаны пераходны кабінет афіцыйна запатрабаваў вываду расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі

Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі выдаў заяву «Аб прад'яўленні патрабаванняў да Расійскай Федэрацыі па безумоўным вывадзе войскаў з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь»

Фота ілюстрацыйнае

Паводле заявы, Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі:

1. Патрабуе ад Расійскай Федэрацыі безумоўнага, неадкладнага і поўнага вывядзення ўсіх сваіх войскаў і ваенных аб'ектаў з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

2. Лічыць несапраўднымі двухбаковыя пагадненні паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй, якiя пагражаюць суверэнітэту, незалежнасці і нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.

3. Лічыць неабходным выхад Рэспублікі Беларусь з ваенна-палітычных і эканамічных саюзаў з Расійскай Федэрацыяй і выбудоўванне новай рэгіянальнай сістэмы бяспекі з удзелам дзяржаваў, якія прызнаюць і паважаюць незалежнасць, суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць і нацыянальную ідэнтычнасць Рэспублікі Беларусь.

4. Звяртаецца да міжнароднай супольнасці — Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Арганізацыі па Бяспецы і Супрацоўніцтве ў Еўропе, Рады Еўропы, Еўрапейскага Саюза, Вялікабрытаніі, Злучаных Штатаў Амерыкі, Канады і іншых дзяржаваў і міжнародных арганізацый — з заклікам падтрымаць сваю заяўленую палітыку па забеспячэнні незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь комплекснымі практычнымі захадамі ва ўзаемадзеянні з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам.

5. Будзе дабівацца дэакупацыі Рэспублікі Беларусь усімі даступнымі сродкамі на падставе нормаў і прынцыпаў міжнароднага права.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
57
Панылы сорам
1
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
21.09.2022
НАРЭШЦЕ вымавілі.
Ну і добра
1
Партызан/адказаць/
21.09.2022
Дэакупацыi трэба дабiвацца ужо iнакш, як i разгавораў са здраднiкам лукашэнкам.
2
Бумажки/адказаць/
22.09.2022
Ясно. Из пятого пункта следует что борьба будет бумажная. Пу обычно бумажками подтирается, даже международными договорами. Почему не создается войско партизан
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930