Знайсці
21.09.2022 / 18:332РусŁacБел

Вызваліўся палітзняволены бяздомны Аляксандр Кутас

Аляксандр Кутас — бяздомны з Мінска, якога затрымалі 1 снежня 2021 года паводле артыкула 342-2 КК за «неаднаразовае парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў». У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 2 сакавіка Аляксандра асудзілі да аднаго года калоніі агульнага рэжыму, піша «Вясна».

Пра Кутаса вядома, што яго 10 разоў кідалі на «суткі» па арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне) у 2021 годзе. На Акрэсціна Кутас правёў мінімум 130 сутак арышту. Вядома, што ўвогуле Кутас правёў 22 гады ў месцах пазбаўлення волі.

Цяпер стала вядома, што Аляксандр выйшаў на волю і цяпер яму патрэбная дапамога з адзеннем і абуткам. Знайсці Кутаса можна каля станцыі метро «Каменная Горка» (з боку ТЦ GREEN).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
счётчик Гейгера/адказаць/
21.09.2022
Напишите как можно помочь  ЭТОМУ ЧЕЛОВЕКУ  , ЛЮДЯМ проживающим в Латвии ? А может НН возьмёт у него интервью когда-нибудь ? что двигало этим человеком ? 
2
ассоль/адказаць/
22.09.2022
сердабольныя бамжы з латвии хай падумаюць найперш пра сябе. кали ёсць чым думаць канечне
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера