Знайсці
21.09.2022 / 17:14РусŁacБел

Прыём расійскіх аплатных картак «Мир» прыпынілі Арменія, В'етнам і Казахстан

Краіны свету працягваюць адмаўляцца абслугоўваць расійскія карты «Мир», баючыся санкцый з боку ЗША. Банкі Казахстана, В'етнама і Арменіі, якія раней прымалі гэтыя карты, следам за банкамі Турцыі таксама перасталі працаваць з расійскай аплатнай сістэмай.

У прыватнасці, супрацоўнік в'етнамскага BIDV падкрэсліў, што арганізацыя па-ранейшаму абслугоўвае карты VISA, Mastercard, Western Union, JCB, UnionPay, аднак плацежная сістэма «Мир» у пераліку не згаданая.

У Народным банку Казахстана («Халык банк») таксама паведамілі, што больш не прымаюць расійскія карты. У кол-цэнтры банка растлумачылі, што гэта тычыцца і тэрміналаў, і банкаматаў. Разам з тым, банк у стандартным рэжыме ўсё яшчэ абслугоўвае карты «Мир» пры аплаце пакупак і паслуг.

Акрамя таго, 21 верасня абслугоўванне картак «Мир» таксама прыпыніла Арменія. Паводле звестак СМІ краіны, у трымальнікаў картак не атрымліваецца абнаявіць сумы ў банкаматах.

У Цэнтрабанку Арменіі патлумачылі, што камерцыйныя крэдытныя арганізацыі самастойна прымуць пастановы на фоне паведамленняў пра санкцыі. 

Чытайце таксама: 

Найбуйнейшыя турэцкія банкі перасталі працаваць з расійскімі картамі «Мир»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930