Знайсці
21.09.2022 / 17:13РусŁacБел

Літва не будзе змяняць правілы выдачы віз расіянам з-за пачатку мабілізацыі

Міністр замежных спраў Літвы Агне Білатайце заявіла, што ўзровень магчымай прамой пагрозы Літве не змяніўся з-за абвешчанай мабілізацыі і на сёння няма неабходнасці ўводзіць дадатковыя меры бяспекі, паведамляе 15min.lt.

«Будзе ўзмоцнены толькі ўзровень гатоўнасці тых служб, якія адказваюць за бяспеку жыхароў краіны. Службы кантролю за межамі з Расіяй і Беларуссю таксама застануцца ў стане павышанай гатоўнасці. Не зменіцца ні парадак выдачы віз грамадзянам Расіі, ні правілы іх пропуску на тэрыторыю краіны.

Частковая мабілізацыя аўтаматычна не будзе з'яўляцца прычынай выдаваць грамадзянам Расіі статус уцекачоў. Кожны выпадак будзе ацэньвацца індывідуальна з мэтай забяспечыць нацыянальную бяспеку Літвы і пакінуць дзверы адчыненымі для прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і апазіцыі.

Далей будуць працягвацца кансультацыі з рэгіянальнымі партнёрамі, таксама як і на ўзроўні Еўрасаюзу, наконт сітуацыі з мабілізацыяй і адпаведнай рэакцыяй на яе», — гаворыцца ў заяве міністаркі.

ЯЛ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930