Знайсці
21.09.2022 / 16:35РусŁacБел

Uber цалкам перавядзе свой таксапарк на электрамабілі да 2030 года

Uber перастане падключаць да сваёй мабільнай праграмы кіроўцаў на аўтамабілях з рухавікамі ўнутранага згарання ўжо да канца дзесяцігоддзя.

Фота ілюстрацыйнае

«Цяпер з аднаго мільёна партнёрскіх аўтамабіляў электракараў усяго каля 25 тысяч. Наша мэта — за год павялічыць іх долю ў два разы», — заявіў кіраўнік Uber Дара Хасроўшахі тэлеканалу CBS News.

Пакуль што сэрвіс прыманьвае электракары шляхам заахвочвання. Так, Uber дае льготы сваім кіроўцам, якія перасаджваюцца на электракары. А цяперашнія ўжо атрымліваюць стаўку за паездкі вышэйшую, чым іх калегі на аўто з рухавікамі ўнутранага згарання. Таксама Uber увёў зніжкі на зарадных станцыях. На ўсе гэтыя меры сэрвіс патраціць 800 мільёнаў даляраў.

Электракары працуюць у таксі і ў Беларусі, але пакуль іх таксама меншасць. Таксісты ж, якія працуюць на электрамабілях, у цэлым задаволеныя. Толькі на абслугоўванні яны эканомяць па 200 рублёў кожны месяц, не кажучы пра паліва.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930