Знайсці
21.09.2022 / 16:14РусŁacБел

Літва будзе прымаць рашэнне па гуманітарных візах для расіян індывідуальна

Пасля таго, як Рыга заявіла, што не будзе выдаваць гуманітарныя візы расіянам, якія бягуць ад мабілізацыі, Літва заявіла, што будзе разглядаць кожны запыт індывідуальна.

МЗС падкрэсліў, што Вільня «не мае мэты і магчымасці выдаваць візы па гуманітарных меркаваннях усім грамадзянам Расіі, якія звяртаюцца».

«Для гэтага неабходныя і праверкі, звязаныя з пытаннямі нацыянальнай бяспекі. Звароты грамадзян Расіі з такімі прашэннямі будуць па-ранейшаму разглядацца ў звычайным парадку з улікам усіх абставін і ў індывідуальным парадку, каб пазбегнуць пагроз нацыянальнай бяспецы Літвы і пакінуць дзверы адчыненымі для прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, якіх праследуюць, і апазіцыі», — зяўляе МЗС.

Міністэрства таксама сцвярджае, што Літва працягне кансультацыі з рэгіянальнымі партнёрамі і на ўзроўні Еўрапейскага саюза адносна спосабаў рэагавання. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера