Знайсці
21.09.2022 / 12:47РусŁacБел

У Мінску адмянілі канцэрт расійскага гурта Shortparis

У Мінску адмянілі канцэрт расійскага эксперыментальнага гурта Shortparis. Пра гэта паведаміў у сацсетках арганізатар — канцэртнае агенцтва Horse&Vega.

«Як ні сумна, замест таго каб радасна рыхтавацца да канцэрта, які мы ўсе так доўга чакалі, нам давядзецца рыхтуецца да выдачы зваротаў за квіткі», — напісалі Horse&Vega.

Прычына адмены — адмова Міністэрства культуры ў выдачы гастрольнага пасведчання на правядзенне шоу ў Мінску.

Выступ гурта павінен быў адбыцца 26 верасня ў Prime Hall. Спачатку арганізатары думалі пра перанос канцэрта, але ў выніку скасавалі цалкам.

Лідара гурта Мікалая Камягіна штрафавалі ў лютым за ўдзел у антываеннай акцыі супраць вайны ва Украіне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера