Знайсці
21.09.2022 / 11:4114РусŁacБел

​Святлана Ціханоўская: Ніводзін беларус не павінен паміраць за амбіцыі Пуціна і памылкі Лукашэнкі

Дэмакратычны лідар Беларусі Святлана Ціханоўская пракаментавала сённяшнюю заяву аб частковай мабілізацыі, якую абвясціў Пуцін, і звярнулася да беларусаў.

«Сёння Пуцін афіцыйна прызнаў, што жыццё чалавека нічога не вартае, калі яго «спецаперацыя» за сем месяцаў не прывяла да поспеху. Ваенная мабілізацыя толькі для выгляду названая частковай, у канчатковым выніку паміраць ні за што адправяць людзей незалежна ад узросту, прафесіі і ваеннага стажу. І цяпер галоўнае пытанне для нашай краіны — ці ўцягнуць два дыктатары ў гэтую крывавую бойню беларусаў?

Ні беларуская армія, ні беларускае грамадства не падтрымліваюць вайну супраць Украіны. У беларусаў ніколі не было цягі да гвалту або амбіцый заваёўваць чужыя тэрыторыі. Апошняя вайна, у якую былі ўцягнутыя беларусы, — гэта трагічны для народа і ганебны для ўлады вопыт у Афганістане. Людзей адпраўлялі ваяваць дзеля незразумелых палітычных мэт, а яны вярталіся адтуль у цынкавых трунах. Лукашэнка ўжо шмат разоў ішоў супраць волі народа, але калі ён адпраўляе беларусаў паміраць на вайне — гэта ўсё роўна, што ён заходзіць у дом кожнай беларускай сям'і і сваімі рукамі забівае бацьку ці сына.

Я заклікаю ўсіх беларусаў памятаць: гэты чалавек здаў частку суверэнітэту Беларусі. Ён не ў стане абараніць наш народ ад вайны, ён толькі ўцягвае нас у яе яшчэ больш. Я заклікаю беларускія войскі і ўсіх, хто можа патрапіць пад мабілізацыю ў выпадку яе аб'яўлення: не выконвайце злачынных загадаў. Не выходзьце на сувязь з ваенкаматамі, калі яны спрабуюць знайсці вас, калі трэба, часова змяніце месца жыхарства, паспрабуйце забяспечыць сваю бяспеку. Калі бачыце, што пачалася падрыхтоўка да мабілізацыі, — паведамляйце пра гэта медыя і актывістам. Дазнавайцеся навіны ад калег і сяброў, аператыўна дзяліцеся інфармацыяй з тымі, хто не чытае незалежныя СМІ. Калі вас ужо адправілі на вайну — складайце зброю, беларускае грамадства вас падтрымае. Ніводзін беларус не павінен паміраць за амбіцыі Пуціна і памылкі Лукашэнкі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
39
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
1
Пожалуй/адказаць/
21.09.2022
Суповой пакетик, не обижайте антисвету, и она еще вспыхнет нашей путеводной звездой.
1
Алкадий/адказаць/
21.09.2022
Те, кто на Тихановскую пробует катить бочки - либо тупые (такие встречаются часто и у них даже есть гнездо на хартии Радиной; комментарии про Тихановскую там пропускают крайне омерзительные, что как бы говорит всё про Радину и ее сайтик), либо платные боты луки (эти самые примитивные, как правило комментарий с первого взгляда выдает принадлежность писаки из оац и мвд).

Тихановская же молодец. Делает все как надо. Она не волшебница, сейчас фокус мира на войне в Украине и ей сложно достичьь больших результатов. Я за нее голосовал и моя семья и мы верим в нее.
1
Нехта іншы/адказаць/
21.09.2022
Дзякуй, Святлана Георгіеўна, за напамін і за карысную параду не выконваць злачынных загадаў! Слава Украіне і Жыве Беларусь! Расейскім інтэрвэнтам - ганьба!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930