Знайсці
21.09.2022 / 10:3011РусŁacБел

Затрыманая за абразу Лукашэнкі: Маё вызваленне каштавала 24 тысячы еўра

Пра затрыманне Вольгі Манкевіч, жыхаркі Андоры, стала вядома на мінулым тыдні. Яе затрымалі 22 жніўня, калі яна прыехала ў Беларусь. Вользе інкрымінавалі абразу Лукашэнкі за каментарыі і скрыншоты ў інстаграме. Аднак сёння высветлілася, што яна на свабодзе.

Вызваленне каштавала 24 тысячы еўра. Пра гэта Вольга расказала ў эфіры «Обычного утра». 

Па словах жанчыны, «гэта была добрая работа адваката, які ведаў, з кім дамаўляцца, і адпаведна шмат тысяч еўра… 24 тысячы еўра».

Таксама яна кажа, што больш у Беларусь не прыедзе.

37-гадовую ўраджэнку Баранавічаў затрымалі 22 жніўня на вакзале, калі яна ў чарговы раз прыехала ў Беларусь з Андоры. Ёй інкрымінавалі абразу Лукашэнкі. 

У відэа сама Вольга распавяла, што ў жніўні 2020 года палічыла, што выбары былі сфальсіфікаваныя. У Instagram падпісалася на старонку «Nexta», адкуль рабіла скрыншоты і выкладвала на свой старонцы, пісала каментарыі.

Падчас прыезду ў Беларусь яе затрымалі і змясцілі ў СІЗА. У Беларусі ў дзяўчыны няма блізкіх сваякоў, яна прыязджала наведаць знаёмых і магілу маці, якая памерла ў 2018 годзе.

У відэа Вольга просіць прабачэння ў мужа, якога яна, паводле яе фармулёўкі, «кінула аднаго з сынам» праз неабдуманныя дзеянні.

У роліку яна прызнаецца ў любові да Беларусі і кажа, што рада, што ў яе беларускі пашпарт.

Прадстаўніца пракуратуры Іна Данільчык сказала, што жанчыне прадʼяўленыя абвінавачванні паводле ч. 1 арт. 368 КК РБ (абраза прэзідэнта Беларусі). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ад штрафу да зняволення да чатырох гадоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
7
Ха-ха
6
Ого
22
Сумна
0
Абуральна
57
1
даведка/адказаць/
21.09.2022
За взятку в особо крупном отмазывать "политическую"? Это нужно быть полным идиотом и самоубийцей.
2
даведка/адказаць/
21.09.2022
В любом случае будет проводится проверка по факту её слов и она при любом исходе схлопочет новое обвинение за клевету, сопряжённую с обвинением должностных лиц в совершении особо тяжкого преступления, либо же за дачу им взятки при посредничестве адвоката  Плюс дадут новый ход старому делу.
2
Максим Дизайнер/адказаць/
22.09.2022
Вот, иностранные полковники, посмотрите, во сколько борщеварки в содержании обходятся. Больше, чем уверен, вытащили бы и за четверть озвученной суммы. Но бывшая нищебродка решила в Ылиту поиграть. Сразу выкатила 15000. Хитропричесанные следак и адвокат подумали, напугали взяткой при исполении, и умножили на 2. Тут, конечно, пошли звонки, слезы, сторговались на 24000.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930