Знайсці
21.09.2022 / 09:038РусŁacБел

Пуцін заявіў пра частковую мабілізацыю ў Расіі

Сёння Пуцін звярнуўся да расіян і абвясціў пра частковую мабілізацыю.

Вось асноўныя тэзісы выступу.

— Захад ператварыў украінскі народ у гарматнае мяса, развязаўшы вайну яшчэ ў 2014 годзе.

— Рашэнне аб папераджальнай ваеннай аперацыі на Украіне было абсалютна неабходным і адзіна магчымым.

— Вызваленне ўсёй тэрыторыі Данбаса застаецца нязменнай мэтай «спецыяльнай ваеннай аперацыі».

— Саюзныя сілы ў Данбасе крок за крокам вызваляюць данецкую зямлю, але дзейнічаюць планамерна, берагуць асабовы склад.

 — Захад хоча распаду Расіі на мноства варагуючых паміж сабой абласцей.

— Мэта Захаду — аслабіць, раз'яднаць і знішчыць Расію.

— Вашынгтон падштурхоўвае Кіеў да пераносу баявых дзеянняў на тэрыторыю РФ. «Пры пагрозе тэрытарыяльнай цэласнасці нашай краіны, нашай зямлі і народу мы выкарыстоўваем усе неабходныя сродкі для іх абароны. Гэта не блеф».

 — Мы зробім усё, каб забяспечыць бяспечнае праходжанне рэферэндуму.

 — Расія падтрымае рашэнне, якое прымуць жыхары Данбаса, Запарожскай і Херсонскай абласцей.

— Указ аб частковай мабілізацыі падпісаны, мабілізацыйныя мерапрыемствы пачнуцца сёння.

***

Мяркуецца, што пад прызыў на вайсковую службу падпадуць толькі тыя грамадзяне, якія знаходзяцца ў запасе і, перш за ўсё, тыя, хто праходзіў службу ў шэрагах узброеных сіл, мае пэўныя ваенна-ўліковыя спецыяльнасці і адпаведны вопыт.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
21.09.2022
Штосьці я пачаў згадваць бабу Вангу... Не, не падумайце, што я веру ў іншапланецян і іншых падобных бесаў... Проста, згадаўся нейкі фільм пра бабу Вангу, гадоў 20 таму паказаны на ТБ. Яна казала пра нейкага ўсходняга карліка, які пачне ІІІ Сусветную вайну...
1
Чм. конченное/адказаць/
21.09.2022
Брат, это ты так радуешься, потому что как обычно отстдишься в мамкиной хрущевке?
1
А бабы ещё нарожают/адказаць/
21.09.2022
так может поддержишь не на словах, а на деле? Бери пакет, семки и вперёд на фронт погибать за рашистов, их недоимперию, олигархов и путинских воров. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера