Знайсці
20.09.2022 / 21:35РусŁacБел

«Пародыя». Макрон рэзка выказаўся пра «рэферэндумы» на акупаваных украінскіх тэрыторыях

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон раскрытыкаваў намеры Расіі правесці так званыя «рэферэндумы» на акупаваных тэрыторыях Украіны, назваўшы іх «правакацыяй» і «цынізмам».

«Гэта яшчэ адна правакацыя, якая, на наш погляд, не будзе мець ніякіх наступстваў для нашай пазіцыі: Расія павінна сысці з тэрыторыі Украіны і выконваць прызнаныя межы», — падкрэсліў французскі прэзідэнт.

«Арганізацыя рэферэндумаў на тэрыторыях, пацярпелых ад бамбардзіровак, дзе людзі былі вымушаныя бегчы, з'яўляецца прыкметай цынізму», — дадаў ён.

«Ідэя рэферэндуму ў Данбасе была б смешнай, калі б яна не была такой трагічнай», — заявіў прэзідэнт Францыі.

«Рэферэндумы на Данбасе не будуць мець юрыдычных наступстваў, увесь працэс — гэта пародыя», — сказаў Макрон.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
34
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930