Знайсці
20.09.2022 / 20:56РусŁacБел

Белы дом: ЗША ніколі не прызнаюць тэрытарыяльных прэтэнзій Расіі ва Украіне

Злучаныя Штаты ніколі не прызнаюць анексіі Расіяй часткі акупаваных тэрыторый Украіны і прымусяць Маскву плаціць цану, калі яна паспрабуе гэта ажыццявіць.

Пра гэта на брыфінгу ў аўторак заявіў дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван.

«Як мы папярэджвалі апошнія месяцы, Расія, відавочна, рыхтуецца правесці псеўдарэферэндумы на тэрыторыях Украіны, якія яна кантралюе і нават цяпер не кантралюе, што наўпрост парушае суверэнітэт Украіны», — сказаў ён.

«Мы ведаем, што гэтыя «рэферэндумы» будуць поўныя маніпуляцый і што Расія выкарыстоўвае іх як падставу для анексіі тэрыторый — цяпер ці ў будучыні», -— дадаў ён.

«Скажу выразна: калі гэта сапраўды адбудзецца, ЗША ніколі не прызнаюць прэтэнзіі Расіі на тэрыторыі, якія яна паспрабуе анексаваць. І мы ніколі не прызнаем гэтыя тэрыторыі чым-небудзь іншым, акрамя як тэрыторыяй Украіны», — падкрэсліў Саліван.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера