Знайсці
20.09.2022 / 18:49 3

Вядомы расійскі акцёр загінуў, пераганяючы ў Данбас машыну для расійскіх вайскоўцаў

Расійскі акцёр і рэжысёр Сяргей Пускепаліс загінуў у аўтакатастрофе ў Яраслаўскай вобласці. Мікрааўтобус, у якім ён ехаў пасажырам, урэзаўся ў грузавік.

Аварыя адбылася днём у аўторак на трасе «М8» у Растоўскім раёне Яраслаўскай вобласці. Мікрааўтобус Ford Transit урэзаўся ў грузавік, у выніку чаго загінулі два чалавекі і яшчэ адзін быў шпіталізаваны. Сярод загінулых быў і 56-гадовы Пускепаліс.

Як піша ТАСС са спасылкай на праваахоўныя органы, заслужаны артыст Расіі загінуў, пераганяючы з кіроўцам браніраваны мікрааўтобус для вайскоўцаў РФ у Данбас. Газета «Маскоўскі камсамолец» паведамляе, што ў аўтамабілі быў груз тэрмабялізны для вайскоўцаў.

Акцёр ездзіў у прарасійскія сепаратысцкія рэспублікі і распавядаў, што пераводзіў грошы на падтрымку сепаратысцкай арміі ў Данецку. Быў актыўным прыхільнікам расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе, услед за расійскай прапагандай, называў яго «вымушанай мерай для барацьбы з нацызмам».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
XXX / адказаць
20.09.2022
Шкада, ехаў без свайго сябручка Прылепіна
0
Чел / адказаць
21.09.2022
Карма настигла героя.
0
вася / адказаць
21.09.2022
прихватил бы машкова, безрукова, михалкова и других "выдающийся" zапутенов
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31