Знайсці
23.09.2022 / 16:324РусŁacБел

Што з авіябазай у Лунінцы? Здаецца, рускія такі разгортваюцца, але адмовіліся ад планаў ставіць самалёты

На пачатку года расійскія СМІ паведамлялі аб планах Расіі абсталяваць аэрадром у Лунінцы пад вайсковую базу. Фактычна, у гэтай ролі аэрадром і выкарыстоўваўся расійскай арміяй цягам няўдалага ўварвання ва Украіну. Што там цяпер? 

Лунінец. Фота са спадарожніка Sentinel-2 L2A ад 5 верасня.

У студзені 2022-га, да вайны, расійскія СМІ стракаталі, што ў Лунінцы з'явіцца расійская авіябаза, на якой размесцяцца СУ-30 і СУ-35. 

Афіцыйных заяваў на гэты конт не было, але работы, выглядае, пачаліся — «Радыё Свабода» у жніўні публікавала свежыя спадарожнікавыя здымкі аэрадрома ў Лунінцы. 

«Валіцца лес, зносяцца старыя ангары і расчышчаюцца пляцоўкі пад будаўніцтва новых аб'ектаў», — такія былі высновы пасля аналізаў фота. 

Інфаграфіка: svaboda.org

Прадстаўнікі маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн» сказалі «Нашай Ніве», што будаўніцтва вядзецца з красавіка, яны маюць інфармацыю прынамсі аб перавозцы аэрадромных плітаў з іншых рэгіёнаў рэспублікі пад Лунінец. 

Дык што там узводзіць Расія? Назіральнікі лічаць, што гэта сапраўды можа быць расійская база. Праўда, ужо без самалётаў, бо сітуацыя змянілася. 

«Цяпер размяшчаць такія каштоўныя самалёты за 40 кіламетраў ад мяжы з Украінай даволі рызыкоўна — у Кіева цяпер ёсць Хаймарсы», — кажа адзін з апытаных экспертаў. 

«Здаецца больш імаверным размяшчэнне там зенітна-ракетных комплексаў С-400. У Расіі існуе праблема, што, калі амерыканцы дадуць Украіне дальнабойныя ракеты для Хаймарсаў, якія могуць ляцець больш за 300 кіламетраў, і па складанай траекторыі, то гэта азначае, што цэлі на тэрыторыіі Расіі могуць быць атакаваны з пралётам ракеты над тэрыторыяй Беларусі, дзе няма талковай супрацьпаветранай абароны. 

Выглядае лагічным размяшчэнне ў Беларусі С-400 для прадухілення такога сцэнара», — сказаў эксперт. 

З гэтым пагаджаецца вайсковец, які таксама лічыць, што ад планаў размяшчэння чыстай авіябазы рускія маглі ўжо адмовіцца на фоне падзей. 

«На іх месцы было б лагічней размяшчаць там сродкі СПА, РЭБ, базу БПЛА, гэта рацыянальна ў цяперашняй сітуацыі, калі гэтым самалётам украінцы не дадуць пастаяць спакойна, зрабіць з Лунінца — Чарнабаеўку гэта справа аднаго загада. Ну і, пры ракетнай атацы можа бахнуць і ў самім горадзе, там адлегласць да жылых масіваў у зоне пагрэшнасці старых савецкіх ракет. Думаю, наша гэтак званае палітычнае кіраўніцтва будзе настойваць што «калі і база, то — абарончая», — сказаў «Нашай Ніве» вайсковец. 

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
20
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
46
1
Жыхар/адказаць/
23.09.2022
У марыянеткi i не пытаюцца цi з яго згоды?
11
Максим Дизайнер/адказаць/
23.09.2022
Прекрасно. Над Луненцом будут сбивать украинские хаймарсы. Осколки будут падать на СТ из г и палок. А может еще и по самому Луненцу, точнее, аэродрому фигачить будут. А может и по Барановичам. И еще по чему-нибудь.
0
дочка Макса Дизайнера/адказаць/
23.09.2022
а куда это собираются лететь над Лунинцом украинские (?) хаймарсы?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930