Знайсці
20.09.2022 / 18:10РусŁacБел

Кіраўніку прадстаўніцтва ЕС Дырку Шубелю Беларусь адмовіла ў візе

Беларускае Міністэрства замежных спраў не працягнула акрэдытацыю амбасадару Дырку Шубелю, кіраўніку дэлегацыі ЕС у Мінску. Ён займаў гэтую пасаду з канца лета 2019 года, аднак у чэрвені 2021-га адбыў для кансультацый у Брусель і з таго моманту не вяртаўся ў Беларусь, паведамляе «Белсат».

Галоўны прэс-сакратар Еўракамісіі Пэтэр Стана пацвердзіў «Белсату» гэтую інфармацыю і выступіў з заявай:

«Увогуле, нашы дэлегацыі і нашы амбасадары, кіраўнікі нашых дэлегацый у свеце ёсць асноўнымі пунктамі кантактаў для ўзаемадзеяння з краінамі і для развіцця партнёрства і кантактаў з краінамі. Таму для нас вельмі важна, каб у нас былі людзі, акрэдытаваныя на месцах, і нашы амбасадары маглі працаваць без абмежаванняў, штучных абмежаванняў. А цяпер канкрэтна: пасля незаконнага і недапушчальнага затрымання і пераследу нашай часовай паверанай у дэлегацыі ў Мінску беларускія ўлады пастанавілі пайсці яшчэ далей, не працягнуўшы акрэдытацыю нашаму амбасадару Дырку Шубелю, кіраўніку дэлегацыі ЕС у Мінску, нягледзячы на яго гатоўнасць працягваць свой мандат у якасці кіраўніка дэлегацыі ЕС у Мінску. Відавочна, што гэта недружалюбны крок, які яшчэ больш абмяжуе вузкія дыпламатычныя кантакты і двухбаковыя адносіны паміж Еўрасаюзам і Беларуссю».

Дырк Шубель — нямецкі дыпламат і эканаміст. З 2019 года ён працуе ў Еўрапейскай службе знешніх сувязей (EEAS) у якасці кіраўніка дэлегацыі Еўрапейскага саюза ў Беларусі. Раней Шубель быў кіраўніком дэлегацыі Еўрапейскага саюза ў Малдове ў 2009-2013 гадах, а затым перайшоў на працу ў галаўны офіс EEAS.

Пасля пачатку працы ў Беларусі Шубель заяўляў, што хоча зрабіць Беларусь бліжэйшай да Еўропы і планаваў павялічыць фінансаванне беларускіх праектаў у межах платформы «Усходняга партнёрства».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера