Знайсці
20.09.2022 / 16:54 3

Чаму Крэмль вырашыў «неадкладна» анексаваць украінскія тэрыторыі — тлумачэнне «Медузы»

«Партыя вайны» перамагла, Крэмль вырашыў «неадкладна» анексаваць украінскія тэрыторыі — і ўжо сур'ёзна плануе мабілізацыю. «Медуза» высветліла, як прымалася гэтае рашэнне.

Darko Vojinovic / AP / Scanpix / LETA

Прарасійскія ўлады самаабвешчаных «ЛНР» і «ДНР», а таксама акупаваных тэрыторый Запарожскай і Херсонскай абласцей у спешным парадку адны за аднымі абвясцілі, што найбліжэйшым часам правядуць «рэферэндумы аб далучэнні да РФ». ЛНР і ДНР дадалі, што галасаванне пройдзе ўжо на гэтым тыдні, з 23 да 27 верасня.

Як раней паведамлялася, адразу пасля паспяховага контрнаступу ўкраінскіх войскаў у Харкаўскай вобласці Масква вырашыла «паставіць рэферэндумы аб далучэнні на стоп» — і адкласці іх на нявызначаны тэрмін.

Са слоў дзвюх крыніц, блізкіх да Адміністрацыі прэзідэнта РФ, яшчэ ў канцы мінулага тыдня ўнутрыпалітычны блок Крамля не збіраўся фарсіраваць правядзенне «рэферэндумаў».

Пасля контрнаступлення УСУ крамлёўскія паліттэхнолагі, якія працавалі ў Харкаўскай і Запарожскай абласцях, з'ехалі ў Расію, падрыхтоўка да галасавання ў Херсонскай вобласці была згорнутая, а ў ЛНР і ДНР агітацыя і зусім практычна не пачыналася.

Аднак сітуацыя змянілася ўсяго за некалькі дзён. Цяпер суразмоўцы «Медузы» пацвярджаюць, што «рэферэндумы» павінны адбыцца ўжо на гэтым тыдні: «ёсць настрой зрабіць усё вельмі хутка» [сёння стала канчаткова ясна, што рэферэндумы пройдуць на гэтым тыдні].

Крыніцы, блізкія да Крамля, падкрэслілі, што расійскія ўлады не маюць намеру ствараць нават ілюзію легітымнасці — «важна будзе правесці нейкае галасаванне і даць справаздачу пра вынік».

Сярод іншага плануецца выкарыстоўваць электроннае галасаванне (якое назіральнікі лічаць інструментам, які дапамагае ўладам маніпуляваць выбарамі ўнутры РФ).

Перамену планаў суразмоўцы «Медузы» звязваюць з лабісцкімі намаганнямі так званай партыі вайны — групы высокапастаўленых расійскіх чыноўнікаў і сілавікоў, якія выступаюць за далейшую эскалацыю канфлікту з Украінай, у тым ліку за мабілізацыю ў Расіі (Кіеў правёў мабілізацыю адразу пасля пачатку вайны; цяпер Украіна мае на фронце колькасную перавагу). «Паўплывалі [на Пуціна цяпер] — і панеслася, пайшоў аўрал», — сказаў адзін з суразмоўцаў выдання, блізкіх да Крамля.

Суразмоўцы «Медузы» растлумачылі, што прычын «аўрала» дзве.

Першая — пазіцыя некаторых «грамадзянскіх» прадстаўнікоў расійскай улады (у тым ліку ў АП), занепакоеных настроямі на акупаваных тэрыторыях пасля контрнаступлення УСУ:

У Херсоне і Запарожжы і раней былі вельмі сур'ёзныя асцярогі сярод прарасійскіх грамадзян, што Украіна вернецца і пакарае іх. У «ДНР» і «ЛНР» былі незадаволеныя, што правядзенне рэферэндумаў зацягваецца. Пасля ўкраінскага контрнаступлення гэтыя страхі кратна павялічыліся, прычым страхі з'явіліся ў «ДНР» і «ЛНР», дзе яны распаўсюджаныя не былі.

Суразмоўцы «Медузы» назвалі сярод прыхільнікаў гэтага пункту гледжання генеральнага сакратара «Адзінай Расіі» Андрэя Турчака і намесніка старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрыя Мядзведзева. Андрэй Турчак і прадстаўнікі Дзмітрыя Мядзведзева не адказалі «Медузе» на момант публікацыі.

Са слоў крыніц «Медузы», гэтыя фігуры і іх атачэнне аб'ядналіся ў спробах паўплываць на Пуціна з некаторымі сілавікамі (напрыклад, з кіраўніком Расгвардыі Віктарам Золатавым), якія ўпэўненыя, што для паспяховай вайны з Украінай Расіі патрэбная мабілізацыя грамадзян (гэта другая прычына «аўральнай» пастановы).

Прадстаўнікі Золатава на пытанні «Медузы» не адказалі.

Пры гэтым, паводле інфармацыі суразмоўцаў журналістаў, Уладзімір Пуцін і сам хацеў правесці «рэферэндумы» як мага хутчэй: ён не мае намеру зніжаць вайсковую актыўнасць РФ.

Адна з крыніц растлумачыла: на нядаўнім саміце ШАС кіраўнікі адразу некалькіх дзяржаў — сярод іх прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган і казахскі лідар Касым-Жамарт Такаеў — нібыта казалі Пуціну, што «вайну трэба заканчваць». Расійскі прэзідэнт, па словах крыніцы, адрэагаваў на гэтыя прапановы «вельмі канфліктна».

Прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў на момант публікацыі гэтага матэрыялу не адказаў на пытанні «Медузы».

Адразу тры крыніцы выдання, блізкія да Крамля, падкрэслілі, што, па задуме расійскіх уладаў, «рэферэндумы» закліканыя спыніць прасоўванне ўкраінскіх войскаў, якія нібыта «не рызыкнуць наступаць на тэрыторыю Расіі» (пры гэтым памежныя рэгіёны РФ рэгулярна падвяргаюцца абстрэлу ўжо цяпер). Афіцыйны Кіеў ужо заяўляў, што лічыць галасаванне «фікцыяй», якая нічога не зменіць.

Калі ж контрнаступленне працягнецца, расійскія ўлады маюць намер правесці ў Расіі частковую мабілізацыю і ўвесці ваеннае становішча, сцвярджаюць суразмоўцы «Медузы».

Па іх словах, у сувязі з гэтымі «новымі ўмовамі» верагодныя перастаноўкі ў кіраўніцтве адміністрацыі прэзідэнта і міністэрства абароны.

Папраўкі ў расійскім заканадаўстве, у тым ліку аб мабілізацыі, былі прынятыя ў той жа дзень, калі на акупаваных тэрыторыях абвясцілі аб рашэнні неадкладна правесці «рэфэрэндумы аб далучэнні да Расіі». Супраць гэтых паправак не выступіў ніводны дэпутат Дзярждумы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
свая мядуза / адказаць
20.09.2022
Для Расеі гэта будзе азначаць пажыццёвыя санкцыі, а з ёй гэта чакае і Беларусь. Але не надоўга, бо пасля "рэферендумаў" Пуцін возьмецца за Беларусь і зробіць яе часткай РФ, як бы там самаабраны не трапаятаўся. Пасля гэтага беларусы адчуюць на сабе міжнародныя санкцыі напоўніцу, на шмат-шмат гадоў. А таксама асаблівасці жыцця ў рускім свеце...
0
Ян Севярын Бакей / адказаць
21.09.2022
Дзьмітрый Арэшкін распавёў, што арганізатары "рефірендуяв"  нават і не чыталі уласнарасейскі закон аб рэфэрэндуме - такімі тэмпамі проста забаронена правадзіць любы рэфэрэндум нават і ў самой запарэбрыкавай , не кажучы ўжо пра чужыя тэрыторыі.
ну - але "делоярмошкіных цветёт і пахнет" (прычым "пахнет" вельмі спецыфічна...) Думаю, "за" прагаласуюць ня меньш мільярда херсонцев і запорожцев, хаця ім не перакрыць лічбы нацыі лугандонцев, там пойдзе на дзясяткі мільярдаў галасоў ...
0
семен / адказаць
22.09.2022
не могу понять,почему именно в состав россии,чего так хочеться  в россию, ведь есть страны более передовые чем россия где нищета и разруха по соседству с богатством и роскошью у власть имущих и где очень много людей живут за чертой бедности.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31