Знайсці
22.09.2022 / 15:451РусŁacБел

Ці бяспечна есці прадукты, якія ляжалі ля цвілой ежы?

Вось што трэба ведаць пра тое, ці могуць зацвілыя прадукты шкодна паўплываць на ежу, што ляжыць каля іх. Ці трэба выкідаць такія прадукты?

Фота: pixabay.com

Эксперты кажуць, што адзін цвілы яблык сапраўды можа сапсаваць іншыя, каля якіх ён ляжыць, але на гэта трэба час. Нават калі прадукт дакранаўся да цвілой ежы, яго можна вымыць і спакойна з'есці. Але ж ёсць рэчы, якія важна пры гэтым улічваць, піша Huffpost.

Цвіль звычайна распаўсюджваецца праз перанос спор у паветры, яе могуць таксама пераносіць вада ці насякомыя. Вось чаму цвіль можа лёгка пераносіцца, напрыклад, з аднаго памідора на другога, які дакранаецца да яе. Таму найлепшы выбар — выкінуць прадукт, на якім з’явілася цвіль, і агледзець прадукт, які ляжаў побач з ім. Калі на ім таксама цвіль, ці ён змяк, у яго памяняўся колер, то яго таксама варта выкінуць.

Ёсць віды цвілі бяспечныя для здароўя, часам яны нават робяць ежу больш каштоўнай — згадайце той жа самы сыр з цвіллю. Але ёсць і віды цвілі, што выклікаюць сур’ёзныя хваробы, вылучаюць бактэрыі і таксіны, якія шкодзяць здароўю.

Калі плямка цвілі малая, то яе можна проста выразаць, а рэшту плода — з'есці. Так бывае, напрыклад, на гародніне тыпу капусты, балгарскага перца ці морквы. Але старайцеся не дакранацца нажом да самой цвілі, каб не занесці яе на здаровую частку прадукту.

Ніколі не нюхайце цвілой ежы, бо так вы можаце ўдыхнуць споры цвілі, што можа выклікаць рэспіраторную хваробу. І нават калі прадукт выглядае нармальна або калі вы выразалі з яго цвіль, гэта не азначае, што прадукт цалкам бяспечны, бо некаторыя шкодныя мікраарганізмы ніяк сябе не праяўляюць.

Каб сябе засцерагчы, мыйце садавіну і гародніну і старайцеся не есці яе сырой. Таксама лепей трымаць сырое мяса і іншыя сырыя прадукты асобна ад прыгатаваных.

Калі ж вы ўсё-такі з’елі нешта цвілое і ў вас з'явіліся сімптомы алергіі, звярніцеся да доктара. Сімптомы алергіі на цвіль — раптоўная дыхавіца, млоснасць, ліхаманка або дыярэя.

Ці можна есці цвілую ежу?

Як паменшыць харчовыя адкіды? Уласны досвед

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
26.09.2022
нешта ў вас не завялі па ходу памідоры, а ўвогуле заплеснелі
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930