Знайсці
20.09.2022 / 11:141РусŁacБел

Магнус Карлсэн здаўся пасля першага ходу ў гульні з 19-гадовым сапернікам

Чэмпіён свету па шахматах Магнус Карлсэн пасля першага ходу здаўся ў партыі з 19-гадовым амерыканцам, якога раней абвінавацілі ў чытарстве.

Нарвежац пацярпеў паражэнне ад амерыканца Ханса Німана на анлайн-турніры Champions Chess Tour. Матч праходзіў віртуальна на шахматнай анлайн-платформе Chess24. 

Карлсэн, які гуляў чорнымі, здаўся пасля таго, як сапернік зрабіў другі ход, правёўшы наперад другую пешку. Сам нарвежац паспеў зрабіць адзін ход канём (Kg8-f6). Нічога не сказаўшы, Карлсэн выключыў вэб-камеру.

Раней у верасні Німан абыграў Карлсэна ў турніры Grand Chess Tour у Сэнт-Луісе, пасля чаго чэмпіён свету западозрыў саперніка ў жульніцтве і зняўся з турніру. Німана абвінавачвалі ў тым, што ён змог выйграць дзякуючы… анальным шарыкам з дыстанцыйным кіраваннем.

Нягледзячы на ​​тое, што чытарства Німана не даказалі, яму забаранілі гуляць на найбуйнейшай шахматнай платформе Chess.com, але пакінулі магчымасць гуляць на Chess24.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
26
Ого
6
Сумна
0
Абуральна
0
2
Максим Дизайнер/адказаць/
20.09.2022
Как же скучно мы живем в этом колхозе. Машина: квартира, летища, мечты пра путишествия
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930