Знайсці
19.09.2022 / 21:35РусŁacБел

Найбуйнейшыя турэцкія банкі перасталі працаваць з расійскімі картамі «Мир»

Буйныя турэцкія банкі İşbank і Denizbank перасталі працаваць з расійскай аплатнай сістэмай «Мир». Пры спробе зняць турэцкія ліры ў банкамаце İşbank «сістэма адмаўляе ў выдачы наяўных сродкаў, спасылаючыся на перавышэнне сутачнага ліміту». Банкаматы Denizbank «паведамляюць пра памылку пацверджання аперацыі і вяртаюць карту».

Агенцтва Bloomberg са спасылкай на заяву банка İşbank піша, што рашэнне аб прыпыненні супрацоўніцтва з сістэмай «Мир» было прынята турэцкімі банкамі пасля заявы Мінфіна ЗША аб магчымых санкцыях супраць тых, хто спрыяе распаўсюджванню выкарыстання гэтай сістэмы па-за межамі Расіі.

У той жа час яшчэ вясной міністр казначэйства і фінансаў Турцыі Нурэдзін Небаці абяцаў, што ў расіян не будзе праблем з аплатай паслуг і тавараў банкаўскімі карткамі ў краіне праз абмежаванні VISA і Mastercard. Ён сцвярджаў, што 15% турэцкіх прадпрыемстваў прымаюць карты «Мир».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера