Знайсці
19.09.2022 / 15:49РусŁacБел

Палітвязня Сяргея Бабко асудзілі да двух гадоў калоніі за «абразы»

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 19 верасня да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі 50-гадовага палітвязня Сяргея Бабко, паведамляе «Вясна».

За каментарыі ў інтэрнэце яго абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады). Справу разглядаў суддзя Юрый Машкетаў.

Сяргей Бабко быў затрыманы 26 мая ў межах крымінальнай справы. Адразу ён утрымліваўся ў жодзінскім следчым ізалятары, на пачатку верасня быў пераведзены ў СІЗА-1.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930