Знайсці
19.09.2022 / 09:58РусŁacБел

Плата за ацяпленне да канца года застанецца нязменная

Велічыня тарыфаў на ацяпленне, як правіла, змяняецца ў Беларусі двойчы на год: з 1 студзеня і з 1 ліпеня, і да канца гэтага года тарыфы не павысяць.

Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» расказаў першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла.

Па словах прадстаўніка профільнага ведамства, дыяпазон дапушчальнай тэмпературы ў жылых памяшканнях у адпаведнасці з санітарнымі нормамі і правіламі складае ад +18°C да +24°C, і такія нормы будуць дзейнічаць у далейшым. Кошт паліва для кацельняў застаўся на ранейшым узроўні, таму і павышэння тарыфаў на ацяпленне не прадугледжана. Акрамя таго, у ведамстве запэўнілі, што робяць усё неабходнае для эканоміі рэсурсаў.

Колькі рэальна каштуе ацяпленне

— За 1 Гкал мы плацім паводле тарыфу 21,75 рубля — гэта агульны тарыф на сённяшні дзень. Сабекошт гэтай Гкал каля 118 рублёў, астатняе даплачвае дзяржава, — растлумачыў Г. Трубіла. — Працэнт кампенсацыі (выдаткаў на ацяпленне насельніцтвам) у сярэднім па краіне каля 20 %. Нашы грамадзяне плацяць 21 рубель за 1 Гкал. Частка нашых грамадзян плаціць паводле эканамічна абгрунтаваных тарыфаў — 118,95 рубля. Гэта грамадзяне, у якіх маецца ва ўласнасці некалькі жылых памяшканняў, дзе зарэгістраваныя прадпрыемствы, юрыдычная асоба. Гэта грамадзяне, якія не занятыя ў эканоміцы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930