Знайсці
18.09.2022 / 21:408РусŁacБел

На ўроках гісторыі ў школах будуць яшчэ больш дэманізаваць Польшчу

Дырэктар Нацыянальнага інстытута адукацыі Валянціна Гінчук у праекце БелТА «Краіна гаворыць» расказала, якія змены ўнеслі ў праграму па гісторыі Беларусі.

Гінчук адзначыла, што сістэма адукацыі вельмі дынамічна рэагуе на запыты і выклікі сучаснага грамадства, і таму палітычныя падзеі апошніх гадоў прымусілі ўзмацніць акцэнты на некаторых тэмах.

Так, паводле яе, у вучэбную праграму для 11-га класа цяпер уключаныя пытанні, звязаныя з сацыяльна-эканамічнай палітыкай польскіх уладаў на тэрыторыі Заходняй Беларусі і нацыянальнай палітыкай.

Прытым, паводле Валянціны Гінчук: «Для таго, каб нашы вучні і маладое пакаленне разумелі значнасць даты 17 верасня, якая стала пачаткам уз'яднання заходнебеларускіх зямель з усходнімі, з БССР, мы арыентуем педагогаў на тое, што трэба не проста трансляваць інфармацыю аб тым, якім было становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы, але і прапаноўваць вучням пытанні, якія нацэльваюць на ацэначныя меркаванні, на тое, каб вучні ў тым ліку выказвалі сваё меркаванне аб тым, што яны думаюць наконт становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы і адпаведна рабілі свае высновы.

Вось гэтыя ацэначныя меркаванні сфарміруюць з часам разуменне вучнямі значнасці гэтай даты для Беларусі».

Таксама чыноўніца паведаміла, што цяпер у школах праходзяць урокі памяці, на якія запрашаюцца «грамадскія дзеячы з рэгіёнаў, якія, можа быць, яшчэ памятаюць тыя падзеі, ці дзеці тых, якія памяталі падзеі 1939 года і тое, што адбывалася на тэрыторыі Заходняй Беларусі да 1939 года».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
79
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
24
19.09.2022
Внутри Европы за все времена, даже если не углубляться в античность, а начать со Средних веков, было столько войн, насилия и изменения границ, что голова идет кругом. Но разумные люди в последней трети XX века приняли решение - все исторические вопросы и споры остаются на рассмотрение историков и работников архивов. Современное же бытиё определяется нерушимостью границ и уважением суверенитета во внешних и внутренних делах каждого государства. И только ослепленный шовинизмом образца XIX века путинский режим решил сломать это мироустройство. Причем действуя методами того же XIX-начала XX века. Именно поэтому путинско-опричненский режим обречен на поражение. И поражение сокрушительное, ставящее на грань само существование РФ как государства. Ибо всегда в противостоянии прагматичного современного и замшело-отсталого побеждает тот, кто мыслит и действует категориями XXI века.
0
прывабны юнак/адказаць/
19.09.2022
Хай распавядуць пра сённяшнюю нацыянальную палітыку, калі беларускамоўны настаўнік не можа уладкавацца на працу у школу, таму што "возникнут вопросы", і наогул "школа на русском языке обучения". За беларускую мову можна аказацца ў пастарунку як здраднік і бэнэфавец. Белмову знішчылі, таму што "яна бедная и на ней нельзя высказать великие мысли". І гэта кажа кіраўнік Беларусі? Праз турмы прайшло 50 тысяч беларусаў, а колькі тых беларусаў сядзела пры паляках у той Бярозе-Картузскай? 100 чалавек? Дык дзе прыгнятаюць беларусаў - у сучаснай Беларусі ці пры панскай Польшчы?
0
Павел/адказаць/
19.09.2022
Польша наилучшая стоана в мире. И поляки относятся к нам,беларусам,очень хорошо.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930