Знайсці
18.09.2022 / 17:34РусŁacБел

Стала вядома, колькі давядзецца плаціць за рэгістрацыю ў чарзе на мяжы

У жніўні быў прыняты ўказ, якім уведзеная платная рэгістрацыя ў сістэме электроннай чаргі на мяжы. А сёння на Pravo.by з'явілася пастанова ўрада з канкрэтнымі цэнамі.

Фота ілюстрацыйнае

Памер платы за рэгістрацыю ў сістэме электроннай чаргі складзе 1 базавую велічыню за кожны грузавы транспартны сродак і аўтобус (цяпер гэта 32 рублі), 0,3 базавай велічыні за кожны легкавы аўтамабіль, матацыкл і мапед (цяпер гэта 9,6 рубля).

Плаціць будзе кіроўца альбо ўласнік транспартнага сродку.

70% платы за кожную рэгістрацыю будуць накіроўваць аператарам зон чакання, яшчэ 10% — Дзяржпамежкамітэту.

Урад таксама вызначыў тэрміны ўкаранення электроннай чаргі ў двух пунктах пропуску: у «Казловічах» на беларуска-польскай мяжы — да канца 2023 года, у «Макранах» на беларуска-ўкраінскай мяжы — да канца 2025 года.

Цяпер сістэма электроннай чаргі дзейнічае ў наступных пунктах пропуску: «Катлоўка», «Каменны Лог» і «Беняконі» на мяжы з Літвой; «Бераставіца», «Брэст», «Брузгі» на мяжы з Польшчай; «Грыгараўшчына» і «Урбаны» на мяжы з Латвіяй.

Асноўныя палажэнні пастановы ўступаюць у сілу праз 5 дзён пасля яе афіцыйнага апублікавання. Каментарый Дзяржпагранкамітэта з'явіцца пазней на сайце ведамства.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
13
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930