Знайсці
18.09.2022 / 15:1421РусŁacБел

«Нашы хлопцы гінуць за ілюзорныя мэты». Ала Пугачова папрасіла залічыць яе ў іншаагенты

Расійская спявачка Ала Пугачова папрасіла дадаць яе ў спіс іншаагентаў. «Бо я салідарная са сваім мужам, сумленным, прыстойным і шчырым чалавекам», — напісала Пугачова ў інстаграме.

«Прашу залічыць мяне ў шэрагі іншаагентаў маёй любімай краіны». Такі запіс зрабіла ў сябе ў інстаграме культавая для расіян спявачка.

Гэта рэакцыя на прызнанне іншаагентам яе мужа, сатырыка Максіма Галкіна, пасля таго, як ён асудзіў вайну ва Украіне і высмеяў расійскую прапаганду ў сваіх выступах.

Пугачова ў сваім запісе пайшла далей за свае ранейшыя выказванні. Яна напісала, што салідарная са сваім мужам, які: «Жадае Радзіме квітнення, мірнага жыцця, свабоды слова і спынення гібелі нашых хлопцаў за ілюзорныя мэты, якія робяць нашу краіну ізгоем і абцяжарваюць жыццё нашых грамадзян».

У сакавіку Пугачова з Галкіным выехалі ў Ізраіль. У жніўні спявачка вярнулася ў Расію. 

Ала Пугачова. Фота Ілья Піталеў / «РІА Новості»

«Сышла эпоха, у якой мы здабылі свабоду, перасталі быць «імперыяй зла» для ўсяго свету і знік страх за будучыню сваіх дзяцей», — напісала Ала Пугачова ў інстаграме з нагоды смерці Міхаіла Гарбачова.

«Кудысьці прапала чалавекалюбства і высакароднасць. Прапала ўменне ісці на кампраміс. Калі гэты кампраміс у інтарэсах народа, які марыць жыць без трывогі за будучыню сваіх дзяцей, давайце шукаць разам. Спадзяваюся, яшчэ не позна», — пісала яна.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
210
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
4
0
мышка хвостиком макнула/адказаць/
19.09.2022
если бы не подсунули мне какого-то хрена в начале этой зимы, я бы может еще и поверила...
но слишком все было сделано топорно
2
Суповой пакетик/адказаць/
19.09.2022
відьмаявідьма, о нет! Это отсутствие вкуса. Очевидно, наследственное... 
2
Суповой пакетик/адказаць/
19.09.2022
Алла Борисовна, горжусь Вами!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930