Знайсці
18.09.2022 / 13:51РусŁacБел

Пелосі ў Ерэване асудзіла «смяротныя атакі» Азербайджана на Арменію

Спікер Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пелосі асудзіла напады Азербайджана на Арменію падчас свайго візіту ў Ерэван, паведамляе «Радыё Азатуцюн».

«Арменія мае для нас важнае значэнне, і ад імя кангрэса мы рашуча асуджаем смяротныя напады Азербайджана на Арменію, напады на тэрыторыю Арменіі», — заявіла Пелосі пасля сустрэчы са спікерам Нацыянальнага сходу Арменіі Аленам Сіманянам.

Пелосі адзначыла, што ЗША як сустаршыня Мінскай групы АБСЕ выразна і даўно заявілі, што канфлікт не можа мець вайсковага вырашэння.

«Мы хочам імкнуцца да мірнага і доўгатэрміновага ўрэгулявання нагорнакарабахскага канфлікту шляхам перамоваў», — сказала Пелосі.

Палата прадстаўнікоў ЗША выпусціла рэзалюцыю, якая асуджае дзеянні Азербайджана і падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасць Арменіі.

Гэта першы візіт спікера Пелосі ў Арменію.

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930