Знайсці
18.09.2022 / 11:037РусŁacБел

Расіяне адкрылі ў зруйнаваным Марыупалі помнік Аляксандру Неўскаму

Пакуль горад ляжыць у руінах, губернатар Пецярбурга адкрыў у Марыупалі помнік Аляксандру Неўскаму.

Бяглоў заявіў, што Неўскі з'яўляецца сімвалам дапамогі і абароны з боку Расіі для ўсіх праваслаўных.

«Губернатар Санкт-Пецярбурга адзначыў, што Аляксандр Неўскі абараняў Русь ад ворагаў, якія прыйшлі з краін, з якімі Расія змагаецца сёння», — адзначылі ў прэс-службе Бяглова.

Нагадаем, баявыя дзеянні пад Марыупалем пачаліся з першых дзён вайны, да канца мая міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу далажыў Пуціну аб поўнай акупацыі горада і металургічнага камбіната «Азоўсталь».

Горад ляжыць у руінах. Паводле ўкраінскіх уладаў, там загінулі дзясяткі тысяч чалавек. У выніку аднаго толькі ўдару расіян па драмтэатры загінулі, імаверна, сотні людзей. Расія робіць выгляд, што аднаўляе горад. Акупацыйныя ўлады з пафасам абвясцілі, што аднавілі ажно тры школы (і гэта ў горадзе, дзе да вайны жыло 450 тысяч чалавек). Большая частка горада жыве ў нечалавечых умовах. Пра вяртанне соцень тысяч бежанцаў і перасяленцаў з Марыупаля гаворка не ідзе.

Але адразу ж Расія ўзяла курс на ўстаноўку сваіх помнікаў і навязванне ўласнай гістарычнай памяці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
57
18.09.2022
Помнік галоўнаму правадніку мангольскага іга
0
мастацтвазнавец у штацкім/адказаць/
18.09.2022
Надпіс на помніку: "Ему удалось сохранить государственную целостность и этническую самостоятельность народов". Шкада, няма фота ўсяго помніка -- лягчэй было б гадаць, ці зараней яго падрыхтавалі, ці толькі што, на скорую руку.
0
Нина/адказаць/
18.09.2022
Придурки. Скоро их выпнут оттуда, а они памятники устанавливают. Полные безмозглые кретины.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930