Знайсці
18.09.2022 / 09:11РусŁacБел

У Кыргызстане паведамілі пра 37 загінулых у баях на мяжы з Таджыкістанам

Падчас узброеных сутыкненняў на мяжы Кыргызстана і Таджыкістана з кіргізскага боку загінула 37 чалавек, паведамляе агенцтва «Кабар» са спасылкай на прэс-службу МНС краіны.

Раней паведамлялася аб 24 загінулых і 129 параненых, колькасць апошніх, паводле ведамства, не павялічылася. У Баткенскім раёне, які мяжуе з Таджыкістанам, пачалася эвакуацыя, больш за 136 тысяч чалавек былі адпраўленыя сіламі МНС у больш бяспечныя раёны.

У сваю чаргу ўлады Таджыкістана афіцыйна пакуль што не назвалі колькасць загінулых або пацярпелых.

Канфлікт на мяжы Кыргызстана і Таджыкістана абвастрыўся ў ноч на 16 верасня.

На працягу сутак з пачатку эскалацыі бакі неаднаразова дамаўляліся запусціць у дзеянне рэжым спынення агню, у тым ліку пра гэта гаварылася на ўзроўні прэзідэнтаў дзвюх краін, аднак дамоўленасці зноў парушаліся.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930