Знайсці
17.09.2022 / 22:155РусŁacБел

СМІ: Расія закупіла іранскія дроны, і ўкраінцам будзе цяжка ім супрацьстаяць

Украінцам будзе складана супрацьстаяць іранскім дронам, піша The Wall Street Journal.

 

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Ірана Ібрагім Раісі падчас сустрэчы ў кулуарах саміта Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Самаркандзе, 15 верасня 2022 г. Фота: Kremlin Pool Photo via AP

Як расказалі амерыканскім журналістам украінскія вайскоўцы, РФ на мінулым тыдні пачала выкарыстоўваць перафарбаваныя пад расейскія каляровыя схемы іранскія дроны Shahed-136.

Іх сталі заўважаць над украінскімі пазіцыямі ў Харкаўскай вобласці.

Эксперт па зброі Скот Карына лічыць, што «зʼяўленне Shahed-136 на вайне ва Украіне, несумненна, мяняе аператыўныя планы Кіева».

Па яго словах, іранскія дроны ў Расіі могуць стаць важным процівагай украінскім HIMARS. Складанасць процідзеяння ў тым, што дроны даволі маленькія і лётаюць вельмі нізка, так што ўкраінскай СПА будзе цяжка іх засекчы.

Такія сістэмы могуць выкарыстоўвацца Расіяй для знішчэння ўкраінскай артылерыі, у тым ліку пастаўленых ЗША гаўбіц М-777.

Між тым, міністр замежных спраў Ірана Хасейн Амір Абдалахян у ліпені адмаўляў пастаўкі дронаў у Расію. «Прынцыповая і дакладная пазіцыя Ісламскай Рэспублікі Іран заключаецца ў супрацьдзеянні вайне і падтрымцы намаганняў адносна спынення вайны, і гэтая пазіцыя адрозніваецца ад падвойных стандартаў некаторых заходніх дзяржаў», — заявіў міністр замежных спраў Ісламскай Рэспублікі Іран.

Сваіх эфектыўных беспілотнікаў Расія не мае.

Майкл Найтс, ваенны спецыяліст аналітычнага цэнтра вашынгтонскага Інстытута блізкаўсходняй палітыкі, прадказаў, што ўкраінцы ўсё ж здолеюць хутка знайсці проціяддзе іранскім беспілотнікам-камікадзэ. «У Емене, Сірыі і Газе іранскія беспілотнікі выглядаюць салідна, — сказаў ён. — Але Украіна валодае саліднай сістэмай супрацьпаветранай абароны і радыёэлектроннай барацьбы, з якой Іран раней не сутыкаўся». Гэтыя дроны, кажа Найтс, «напачатку эфектыўныя, але пасля першы шокавы эфект мінае».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
8
Ха-ха
3
Ого
8
Сумна
10
Абуральна
140
0
Янка-музыка/адказаць/
18.09.2022
Сваіх эфектыўных беспілотнікаў Расія не мае. Гэта самае галоўнае ў гэтым артыкуле! А чым яна ваюе? Зброя мінулага стагоддзя! АналаГАЎНЕТ!
6
Максим Дизайнер/адказаць/
18.09.2022
(п) раша гудбай,

Почитай, откуда взялось выражение "третий мир", зомби эурапейский. Никакого отношения к уровню жизни она не имеет.
0
Верасень/адказаць/
18.09.2022
Янка-музыка,Ўсе грошы, выдаткавынаваныя на армію, пайшлі на віллы і яхты для лонданскіх лядзей і дзетак крамлеўскіх.
Там ніхто ўсур`ёз ваяваць не збіраўся. Але ў фюрэра кацёл пацёк - і вось цяпер у Ірана зброю закупаюць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930