Знайсці
16.09.2022 / 20:375РусŁacБел

У Мінску на дыване па праезнай частцы ехаў «Аладзін»

Жыхары сталічнага мікрараёна «Мінск-Свет» назіралі сёння на праезнай частцы незвычайнага ўдзельніка руху. Хлопец, апрануты ў касцюм Аладзіна з дыснееўскага мультфільма, рухаўся на «дыване-самалёце», піша «Анлайнер».

«Аладзін» рухаўся па не вельмі ажыўленай вуліцы, якая да таго ж на дадзены момант была перакрытая. Але ўсё адно ён фармальна парушаў ПДР. Бо ролю казачнага дывана яўна выконвае электраскейт, які лічыцца спартыўным інвентаром. А паводле пункта 2.46 Правіл дарожнага руху, чалавек на ролікавых каньках, лыжах і іншым спартыўным інвентары павінен перасоўвацца па тратуарах.

Не выключана, што ў ролі казачнага персанажа ў Мінску могуць выступаць гастралёры-пранкеры з Расіі, якія ўжо выпусцілі некалькі ролікаў пра катанні на дыванах. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
2
Ха-ха
12
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3
1
о дзе ты мой Аладын?/адказаць/
16.09.2022
а які-небудзь русскі Іван прачытае (калі зможа) гэты тэкст і такі: "дииваан? где тут диван?"
0
Хэлоў/адказаць/
17.09.2022
А Жасмін выйдзе? )))
0
у нас все не дома/адказаць/
17.09.2022
Жасмин-нет. Ужасмин-да
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930