Знайсці
16.09.2022 / 19:391РусŁacБел

«Гэта 100% мяса, толькі яно выраблена без каровы». Выпусцілі першы ў свеце прадукт з культываванай мармуровай ялавічыны

Ізраільская кампанія Steakholders Foods, якая выпусціла прадукт, абвясціла: «Гэта 100% мяса, толькі яно выраблена без каровы».

Прадукт атрымаў назву Omakase Beef Bits. Ён складаецца з некалькіх слаёў асобных цягліцавых і тлушчавых тканін, вырашчаных з бычыных клетак.

Эрзац-мяса стварылі з выкарыстаннем перадавой тэхналогіі 3D-біядруку. Па заяве кампаніі, тэхналогія дазваляе вырабляць порцыі мяса любой формы і структуры, з рознымі малюнкамі і суадносінамі мармуровасці. Можна рэгуляваць таксама тлустасць і пажыўнасць порцыі.

Кампанія Steakholder Foods пачала працаваць у 2019 годзе і займаецца пошукам рашэнняў для вытворчасці розных прадуктаў з ялавічыны, мяса курыцы, свініны і морапрадуктаў без забою, у якасці альтэрнатывы жывёлагадоўлі і рыбалоўстве.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
16.09.2022
гэта цудоўна, калі чалавецтва да гэтага прыйдзе.
мне асабліва, улічваючы цяперашнюю сферу дзейнасці, прыемна гэта чуць
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера