Знайсці
16.09.2022 / 19:271РусŁacБел

У палітвязня Івашына адабралі цішотку з беларускім надпісам

Пасля першага судовага пасяджэння ў камеры палітвязня Дзяніса Івашына, якому днямі лукашэнкаўскі суд прысудзіў 13 гадоў і адзін месяц зняволення, правялі ператрус. Верагоднай прычынай стала ўвага СМІ да цішоткі «Jaśka Haspadar / 1863», піша тэлеграм-канал Дзяніса Івашын.

Супрацоўнікі гродзенскай турмы забралі ў Івашына гэтую цішотку, малюнкі, напрыклад, сланечнікавага поля на фоне блакітных нябёсаў, фатаграфію жонкі. Раней яго пазбавілі ручніка жоўта-блакітнай расфарбоўкі з бел-чырвонымі кветкамі, якім ён да гэтага карыстаўся каля года.

«У яго таксама безь якіх-кольвек тлумачэнняў адабралі нават верхнюю вопратку (паліто), таму зараз ён вымушаны выходзіць на штодзённыя шпацыры ў швэдрах ці байках».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Печально и абсурдно/адказаць/
16.09.2022
Оккупационная российская администрация издевается над беларускими героями, запугивая остальных
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера