Знайсці
19.09.2022 / 09:27 5

«У Мінску ў продажы засталося два VW Polo і трохі «Лад» Granta. Новых паставак не чакаецца». Адгадайце цэны

Новых аўто ў краіне засталося на тры дні. Прыкладна такімі словамі можна апісаць сітуацыю ў беларускіх аўтасалонах. «Наша Ніва» паглядзела, якія новыя машыны яшчэ засталіся ў продажы. 

Фота: minsk-lada.by

Па выніках мінулага года першае месца па колькасці прададзеных новых аўто займала расійская «Лада». Летась беларускія дылеры рэалізавалі 11 669 аўто гэтай маркі ва ўмовах калі машыны еўрапейскай вытворчасці нашмат даражэйшыя за кошт мытаў Мытнага саюза. 

«Лады» ў першую чаргу вабілі невысокімі цэнамі, але ад іх засталіся толькі ўспаміны. 

Самая танная «Лада», якую цяпер можна набыць у Беларусі, каштуе 39 500 рублёў, ці каля 15 600$. Столькі дылеры просяць за «Лада Гранта» з аўтаматычнай каробкай перадач у камплектацыі Comfort. На гэты момант замовіць «Гранту» ў нейкай іншай камплектацыі немагчыма.

Для параўнання, яшчэ ў 2018 годзе самая дарагая «Гранта» каштавала 21 450 рублей, што па тагачасным курсе складала каля 10 200 даляраў. У той жа час самая танная «Лада» была дасяжна па цэнах ад 15 тысяч рублёў, або 7200$.

Пры гэтым варта адзначыць, што самая «пустая» Granta даваеннага ўзору была ў лепшай камплектацыі, чым «антысанкцыйнaя» Lada, якія з перабоямі выпускаюць зараз. Так, напрыклад, тая ж Granta засталася без падушак бяспекі, ABS і электрычных шклопад'ёмнікаў. Тым не менш, на «антысанкцыйную» Granta, якую фактычна немагчыма замовіць, на сайтах дылераў стаіць цана ў 32 240 рублёў, гэта каля 12 750 даляраў.

Вынікае, што за некалькі год самая танная «Лада» падаражэла амаль у два разы, згубіўшы пры гэтым частку опцый.

Фота: скрыншот з сайта minsk-lada.by

«Гранта» была самай дасяжнай машынай, але не самай папулярнай. Найбольшым попытам сярод беларусаў карысталася Lada Vesta. З прададзеных 11 669 «Лад» 4 803 адзінкі прыходзілася менавіта на гэтую мадэль. 

У 2018 годзе Vesta прадавалася па цэнах ад 19 610 да 26 500 рублёў (ці каля 9400—12600 даляраў). Цяпер жа дылеры прапануюць гэтую мадэль па цэнах ад 45 900 да 48 300 рублёў (18200—19000$). Але цэны гэтыя вельмі ўмоўныя, бо такіх аўто ў наяўнасці ўсё адно няма.

Затое у беларускіх дылераў засталося яшчэ некалькі Lada XRAY. Новыя XRAY замовіць немагчыма, бо яшчэ на пачатку верасня завод заявіў, што не плануе перазапускаць вытворчасць гэтай мадэлі. 

«Мы не плануем аднаўляць вытворчасць дадзенага аўтамабіля, бо занадта вялікі камплект аўтакампанентаў, які выкарыстоўваецца ў ім, заблакаваны сёння для паставак», — каментаваў спыненне вытворчасці кіраўнік кампаніі Максім Сакалоў.

Рэшткі XRAY прадаюць па цэнах ад 47 тысяч рублёў (каля 18 550$), столькі каштуе аўто без кандыцыянера. За аўто з кандыцыянерам давядзецца выкласці 49 тысяч (каля 19 300$). Нягледзячы на немалую цану, у гэтых аўто нават не будзе штатнай аўдыясістэмы.

Для самых заможных аматараў «Лады» дасяжна мадэль Largus. Цэны ад 60 000 рублеў, гэта амаль 24 тысячы даляраў.

Традыцыйна вялікім попытам сярод беларусаў карысталіся аўтамабілі маркі VW. Самай прадаванай мадэллю быў VW Polo расійскай зборкі. 

На гэты момант гэтыя аўтамабілі амаль скончыліся. У Мінску засталося толькі два VW Polo па цане 60 тысяч рублёў, ці амаль 24 тысячы даляраў. Для параўнання, да вайны такія аўто прадаваліся па цэнах каля 15 000 даляраў.

Як і ў выпадку з «Ладай» замовіць новыя Polo немагчыма, бо завод VW у РФ спыніў сваю дзейнасць. Прадаўцы новых аўто, якія гандлююць машынамі расійскай вытворчасці, прызнаюць, што новых паставак аўто няма і не чакаецца. Прынамсі да канца бягучага года і нават пачатку наступнага. 

З-за таго, што няма новых аўто, дылеры вымушаны засяроджвацца на перапродажы б/у. Такі трэнд назіраецца ў большасці з іх. Замест новых аўто яны ўсё часцей прапануюць кліентам машыны з прабегам. 

Чытайце таксама: «Кажуць пра 10-15 тысяч даляраў, а падстаўляюць на 50-100». Шэрыя імпарцёры аўто, ільготнікі і амаль ніякай гарантыі 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Максим Дизайнер / адказаць
18.09.2022
Союз нерушимый, рэспублик колхо-о-озных!Привет СССР. Цены до небес, еще и в очереди отстоять придется
3
Джек Блэк / адказаць
18.09.2022
Максим Дизайнер, Я уже чувствую вкус советского самого пломбирного в мире пломбира .
14
Максим Дизайнер / адказаць
18.09.2022
А с другой стороны, может этих корчей в Минске станет по-меньше, не по два в семье. А то одни машины вокруг, даже российских блогер заметил. Сил уже нету прыгать по ним возле подъезда, на зеленой зоне, нюхать ароматы смертельных токсинов, и смотреть, как быдло четверть жизни собирает на ведро с болтами, потому что это прэсцижна, и ты без корча - не мужик.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31