Знайсці
02.10.2022 / 18:396РусŁacБел

Як малады камуніст вядзе філіял «Жоўтых зліваў» для моладзі і выкладае ў БДУІР

Тэлеграм-канал «Залічана» (цяпер — «Жоўтыя злівы. Адукацыя») з'явіўся ў чэрвені 2020 года і быў спачатку бяскрыўднай дзяржаўнай калькай да папулярнага тады студэнцкага канала «Адлічана». Але пасля ўсё змянілася. 

Фота: сацсеткі

Улада вырашыла ўдарыць па студэнцкіх пратэстах прапагандай. У гэтую барацьбу ўключыліся і чальцы Кампартыі Беларусі, якія маюць уплыў у Міністэрстве адукацыі з часоў прызначэння Ігара Карпенкі (займаў пасаду міністра да снежня 2021-га), які быў раней першым сакратаром кампартыі.

Адказным за піяр і адным з аўтараў новага канала стаў член КПБ і актывіст Лігі камуністычнай моладзі Раман Роль. Хто гэты чалавек?

Раман Роль да таго, як заняўся палітыкай

25-гадовы хлопец — мінчук. Дзяцінства яго, мяркуючы па ўсім, было няпростым. Ягоны бацька некалькі разоў судзімы. У першы раз атрымаў тры месяцы арышту за крадзеж аўто. Пасля яшчэ двойчы меў тэрміны, 5 і 8 гадоў за махлярства. У апошні раз — з канфіскацыяй маёмасці. Бацькі Роля развяліся ў 2013 годзе — прыкладна пасля заканчэння тэрміна ягонага бацькі.

У нейкі момант сям'я пераехала ў Каменную Горку. У інтэрв'ю Раман казаў, што ім выдалі кватэру як шматдзетнай сям'і.

Раман і ягоная маці. Фота: сацсеткі

У 2015 годзе хлопец скончыў Ліцэй БДУ. Пасля паступіў на гістфак БДУ на гісторыка-архівазнаўцу, займаўся тэмай «Публікацыі расійскіх архіваў пра паўстанне ў Босніі і Герцагавіне ў 1875—1878 гадах».

«Рома даволі ціхі. Ён такі чалавек-мем праз сваё бээрсээмства і ўдзел у камуністычных арганізацыях, — кажа знаёмы, які вучыўся з ім на адным патоку. —

Раман Роль з украінскімі камуністамі. Фота: сацсеткі

Ён на нашым факультэце студатрады курыраваў. Там абяцалі за нейкую працу, скажам, 60 рублёў, а даходзіла дзесяць.

Выглядаў ён звычайным хлопцам. Нічым такім не выдзяляўся ані па вучобе, ані ў асабістых адносінах».

Камуністычная партыя Беларусі і Ліга камуністычнай моладзі

Да КПБ і Лігі камуністычнай моладзі Роль далучыўся не пазней за канец 2016 года. Ён заўважаны на адным з суботнікаў, які ладзілі чальцы арганізацыі.

Раман Роль пяты злева, кастрычнік 2016 года. Фота: сацсеткі Лігі камуністычнай моладзі.

Арганізацыя была створаная ў верасні 2016 года як моладзевае аддзяленне КПБ. Курыраваў яе стварэнне Сяргей Клішэвіч, які ў 2019 годзе стаў у авангардзе групоўкі «маладых дэпутатаў», якіх раней анансаваў Лукашэнка.

Роль казаў, што «ганарыцца сваім партбілетам» і што «Беларусь прыйшла да важнага грамадства — сацыяльна-арыентаванага».

Перадвыбарчы выступ Рамана. Фота: БТ

Роль двойчы балатаваўся ў дэпутаты ад КПБ — спачатку на выбарах мясцовых дэпутатаў у 2018 годзе, а пасля Нацыянальнага сходу ў 2019 годзе, абодва разы быў адным з самых маладых кандыдатаў. Але яго не прапусцілі — месца занялі больш дасведчанныя наменклатуршчыкі.

«Жывыя» ячэйкі Лігі камуністычнай моладзі цяпер ёсць у Мінску і Гомелі. Налічваюць яны сумарна да пары дзясяткаў актывістаў.

Кар'ерны рост

Даволі хутка Раман стаў намеснікам старшыні Лігі. Цікава, што не ясна, хто насамрэч узначальвае гэтую структуру нават на паперы. Па звестках Мінюста — Станіслаў Траймак (які быў адным з самых заможных кандыдатаў у дэпутаты ў 2018 годзе), але дзяржаўная прэса старшынёй пастаянна называе Клішэвіча.

Прыкладна ў гэты ж час Роль прасоўваецца па кар'еры і ў БРСМ — у нейкі момант ён становіцца камісарам гарадскога штаба студатрадаў, і яго бяруць працаваць у структуры БРСМ. Ягоная апошняя вядомая пасада там — намеснік начальніка аддзела даследча-канструктарскіх работ (што б гэта ні значыла).

Раман Роль на дэманстрацыі каля амбасады Літвы ўвосень 2020 года. Фота: СБ

А амаль адразу пасля жнівеньскіх падзей 2020-га яго назначылі кіраўніком прэс-службы БДУІР. Нядаўна Роль хваліўся, што пад яго кіраўніцтвам яны здолелі наладзіць супрацоўніцтва з Беларускай праваслаўнай царквой:

«Студэнты дапамагаюць святарам у здымках фільмаў, якія прапагандуюць духоўныя каштоўнасці. Так, фільм «Сястра» сабраў на YouTube 200 тысяч праглядаў. Таксама на відэахостынгу можна праглядзець «Кароткія адказы пра веру і Царкву». Святары ў відэазваротах адказваюць на пытанні, якія хвалююць студэнцкую моладзь: «Як распачаць наведваць царкву?», «Як выйсці з духоўнага крызісу», «Як заставацца выдатнікам і не заганарыцца?», «Ці можна кадзіравацца ад харчовай залежнасці?», «Ці правільна працягваць навучанне, калі табе не падабаецца?», «Ці можна спісваць на экзамене?» і гэтак далей».

Роль выкладае і на кафедры гуманітарных дысцыплінаў у БДУІР. Цяпер ён вучыць студэнтаў «Гісторыі беларускай дзяржаўнасці» і вядзе заняткі па эканоміцы.

Расклад і пасада Рамана ў БДУІР. Фота: bsuir.by

Залічана, Zалічана і «Жоўтыя злівы. Адукацыя»

Канал «Залічана» прасоўвае пралукашэнкаўскі парадак дня для моладзі. Ён капіруе рыторыку дзяржсмі. І калі Расія напала на Украіну, то і канал таксама, перайменаваўшыся ў «Zалічана». Пасля блакавання «Жоўтых зліваў» 4 чэрвеня ён перайменаваўся ў «Жоўтыя злівы. Адукацыя», відаць, каб павысіць папулярнасць.

Гісторыя імёнаў канала.

У прынцыпе, канал мала чым адрозніваецца ад іншых пралукашэнкаўскіх рэсурсаў. Уласныя матэрыялы там — гэта рэрайты навінаў са здзекам з беларускіх сімвалаў і палітзняволеных (прычым з данымі, атрыманымі ад сілавікоў), а таксама шмат расійскага парадку дня.

Скрыншоты навінаў канала

Але прычым тут Раман Роль? Прапагандысты працуюць па адной і той жа метадычцы. Каб штучна павялічыць ахопы, адказныя за піяр адміны груп пастаянна скідваюць допісы з каналаў у адны і тыя ж чаты. «Залічана» піярыў карыстальнік пад нікам «Roman Suvorov». Як стала вядома «Нашай Ніве», гэта нік Роля.

Той самы Roman Suvorov у чатах-агрэгатарах

Да таго ж, у адным з пастоў ён забыўся прыбраць сваё аўтарства.

Скрыншот публікацыі ад 30 верасня 2020 года. Відаць, што аўтар — Раман Роль

Ëн спрабаваў «накідваць» і ў студэнцкія каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі. У сваіх паведамленнях ён заклікаў да незаконных, па мерках беларускай улады, дзеянняў і глуміўся з рэферэндуму па зменах у Канстытуцыю.

Допісы Рамана ў чат стачкама БДУІР у лютым 2021 года

Выявіць сувязь каналаў Лігі камуністычнай моладзі, Кампартыі і «Жоўтыя злівы. Адукацыя» вельмі проста — яны карысталіся аднымі і тымі ж ботамі для зваротнай сувязі.

Боты зваротнай сувязі каналаў. Тыя, што супадаюць, папарна падкрэсленыя.

У нейкі момант Міністэрства адукацыі запусціла чат-бот зваротнай сувязі. І, нечакана, аказалася, што яго ж нейкі час выкарыстоўвалі каналы «Залічана» і «Кампартыя Беларусі».

Боты каналаў «Залічана», «Кампартыя Беларусі» і «Міністэрства адукацыі Беларусі». Тыя, што супадаюць, падкрэсленыя

Пры гэтым цікава, што гэтая сетка каналаў не звязаная з арыгінальнымі «Жоўтымі злівамі». Пасля перайменавання адміністрацыя «Жоўтых зліваў» абвінаваціла каманду «Залічана» ў тым, што яны «прасоўваюць змагарскія наратывы».

Паведамленне пасля было выдаленае, але захавалася ў кэшы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Викандр/адказаць/
02.10.2022
Ну не знаю, у меня как-то раньше жил дома хомяк. Домашние ещё спорили, почему я называю его человеческим именем Олег. И когда у Олега был запор, он делал такую натужную стремительную мордочку и тянул головку вверх, вероятно чтобы какашка лучше вышла. Так вот этот мальчик тоже так похож на него и так же головку тянет, возможно это лучший способ для избавления от запора.
0
Злобный вожык/адказаць/
03.10.2022
Это ж каким некрофилом нужно быть в 21 веке, чтобы при всех задокументированных ужасах коммунистических режимов становится коммунистом. А от красных, работающих в одной связке с РПЦ, в гробу бы перевернулись настоящие комми. Но куда деваться мальчикам за дротам, хоть так приобщиться к великому и почувствовать себя единицей, а не нулем, которыми они являются.
03.10.2022
Комиссар студотряда, вождь партии, глава народов!
Я думаю, что он геймер и играет в свою RPG: сделать то-то, получить это, на...бать с расценками студотряды, забить стрелку в Лениным, наладить связи с церковью, получить индульгенцию, победить дракона в самом конце. Заигрался паря )))

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера