Знайсці
18.09.2022 / 12:521РусŁacБел

«На пусты страўнік» — гэта калі? Колькі часу ежа праводзіць у нас у страўніку?

Шматлікія прэпараты рэкамендуюць прымаць на пусты страўнік. Здаецца, усё тут зразумела, але ж насамрэч гэтая парада не такая простая.

Фота: pixabay.com

Яшчэ ў 1940-я гады медыкі пачалі высвятляць, колькі ж часу павінна прайсці пасля прыняцця ежы, каб страўнік апусцеў. У 1951 годзе брытанскія навукоўцы кармілі добраахвотнікаў маленькімі порцыямі кашыцы, а потым высмоктвалі яе з іх страўнікаў у розны час пасля прыняцця ежы. У выніку атрымалася высветліць, колькі ў сярэднім часу трэба на тое, каб страўнік апусцеў — прыкладна 2 гадзіны і 15 хвілін, піша New York Times.

У 1966 годзе іншыя даследчыкі сталі выкарыстоўваць радыеактыўныя рэчывы, каб вымераць хуткасць апаражнення страўніка. Згодна з гэтымі данымі, страўнік павінен быць на 90% пусты ў сярэднім праз 4 гадзіны пасля прыёму ежы. Значную розніцу з папярэднім даследаваннем можна патлумачыць, імаверна, выкарыстаннем розных прадуктаў: цвёрдыя рэчывы пераварваюцца даўжэй, чым вадкасці, а тлушчы — даўжэй, чым бялкі ці вугляводы.

З улікам гэтых правілаў, Упраўленне па санітарным наглядзе якасці харчовых прадуктаў і медыкаментаў (ЗША) прапанавала рэкамендацыі, што разумець пад «пустым страўнікам»: такім ён бывае за гадзіну да ежы ці праз дзве гадзіны пасля яе. Варта разумець гэта як рэкамендацыю, а не як факт, што праз дзве гадзіны пасля ежы ў вашым страўніку яе не будзе (вядома, там будзе ежа).

Звяртайце ўвагу на інструкцыю да канкрэтных прэпаратаў, бо там могуць быць больш дэтальныя рэкамендацыі. Варта ўлічваць і індывідуальныя асаблівасці арганізму, бо некаторыя хваробы могуць зрабіць больш хуткім ці больш павольным ператраўленне ежы.

Хочаце ажывіць старое каханне? Хутка для гэтага хопіць некалькіх таблетак

Гастрыт: як пазбегнуць сезоннага абвастрэння

У Вялікабрытаніі выпрабоўваюць камеры-таблеткі для ранняй дыягностыкі раку кішачніка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
дзе пажраць?/адказаць/
19.09.2022
панядзелак...

буду слухаць хрумст "калег"...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера