Знайсці
14.09.2022 / 18:32РусŁacБел

Бухгалтаркі абакралі школу ў Жодзіне на 70 тысяч рублёў

Дзве бухгалтаркі ў Жодзіне раскрадалі сродкі школы, у якой працавалі, цягам 4 гадоў. Пра тое, як гэта было, расказаў Следчы камітэт.

Падазраваныя ва ўзросце 48 і 37 гадоў, карыстаючыся службовымі паўнамоцтвамі, завышалі сабе заробкі. За чатыры гады жанчыны прысвоілі больш за 70 000 рублёў. Толькі ў канцы мінулага года супрацоўніцы перасталі гэтым займацца, аднак схемай ужо зацікавіўся АБЭЗ Жодзінскага ГАУС.

Дзеянні жанчын кваліфікавалі па ч. 4 арт. 210 КК РБ (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, групай асоб, здзейсненае ў асабліва буйным памеры). Раней жанчыны да крымінальнай адказнасці не прыцягваліся.

На допытах фігуранткі растлумачылі абставіны ўчынення злачынства і прызналі віну. Скрадзеныя грошы нібыта траціліся на прадукты харчавання, куплю бытавой тэхнікі і адзення, аплату камунальных паслуг. Шкоду жанчыны кампенсавалі ў поўным аб'ёме.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера