Знайсці
14.09.2022 / 18:19РусŁacБел

Белстат расказаў пра фінансавыя вынікі арганізацый Беларусі

Нацыянальны статыстычны камітэт палічыў, як спрацавалі арганізацыі краіны за студзень—ліпень 2022 года. Інфармацыя пра гэта з'явілася на яго сайце.

Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг ацанілі ў 11,1%, а рэнтабельнасць продажаў — у 8,8%. Пры гэтым не ўлічвалі працу банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, Банка развіцця, страхавых і бюджэтных арганізацый, а таксама мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці.

Што тычыцца дэбіторскай запазычанасці на 1 жніўня, то яна склала 59,3 млрд рублёў, у тым ліку пратэрмінаваная — 8,5 млрд, або 14,3% ад агульнага аб'ёму. На 1 ліпеня гэты паказчык быў крыху лепшы — 59,1 млрд.

Крэдыторская запазычанасць за сем месяцаў гэтага года аказалася крыху вышэйшай за 66 млрд рублёў, у тым ліку пратэрмінаваная — 8,8 млрд, або 13,3% ад агульнага аб'ёму. На 1 ліпеня крэдыторскую запазычанасць ацэньвалі ў 67,8 млрд.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера