Знайсці
14.09.2022 / 17:1011РусŁacБел

Ціханоўская: Сахашчык плануе адмовіцца ад расійскага грамадзянства

Святлана Ціханоўская ў інтэрв'ю сайту «Зеркало» сказала, што не ведала пра наяўнасць у Валерыя Сахашчыка расійскага пашпарта. Цяпер, паводле яе, праводзіцца ўнутранае расследаванне і будуць выпраўляцца памылкі.

Фота: Радыё Свабода

«Дзеянні Валерыя з моманту пачатку вайны ва Украіне паказалі, што ён у першую чаргу адстойвае інтарэсы беларусаў, а не чужыя ці нават свае ўласныя. Ён стаў першым беларускім афіцэрам, які звярнуўся да вайскоўцаў з заклікам не здзяйсняць злачынстваў супраць народаў Беларусі і Украіны і не выконваць злачынныя загады. Валерый узяў на сябе кірунак па нацыянальнай бяспецы і абароне ў Аб'яднаным кабінеце, ведаючы, якую небяспеку і адказнасць гэта за сабой цягне», — расказала Ціханоўская.

«Мы выдатна разумелі, што спробы з боку рэжыму дыскрэдытаваць членаў Кабінета непазбежныя, і гэта толькі першая. Фігура Сахашчыка стала адной з найбольш небяспечных для іх, таму ён сам, яго блізкія і яго рэпутацыя будуць пад пастаяннымі ўдарамі прапаганды», — адзначыла яна.

Паводле Ціханоўскай, Валерый Сахашчык ужо выказаў жаданне аформіць афіцыйную адмову ад расійскага грамадзянства, каб пазбегнуць далейшых нападаў з боку прапаганды.

Чытайце таксама:

Спецслужбы пры ператрусе знайшлі ў Сахашчыка расійскі пашпарт. Як гэта тлумачыць сам афіцэр?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Максим Дизайнер/адказаць/
15.09.2022
Валерий, не делайте ошибок. Россия развалится только в снах невероятных, которых спонсировал Газпром
0
Valadzimir/адказаць/
15.09.2022
А ці можа мадам Ціханоўская абвергнуць магчымую наяўнасьць расейскага грамадзянства у яе мужа, Сяргея Ціханоўскага? Як вядома, у яго на працягу пэўнага часу былі вельмі сур'ёзныя бізнес-інтэрэсы ў Расеі, якія давялі яго нават да Ксеніі Сабчак і расейскага інфармацыйнага агенцтва ТАСС.  
https://ic.pics.livejournal.com/ani_el/44042677/534579/534579_original.jpg 
https://ani-al.livejournal.com/3213735.html 
15.09.2022
Никогда такого не было и вот,Вы сапраўды лічыце, што крытыкі Газпрамаўскай тусоўкі, гэта боты ? У мяне для вас сумная навіна, - гэта ўся нацыянальна арыентаваная частка грамадства. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера